Музей гісторыі горада Мінска і зала "LIBRA" запрашаюць на выставачны праект "Рэнуар, Пікасо, Масон". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 работ Агюста Рэнуара, Пабла Пікасо і Андрэ Масона, выкананых у тэхніцы афорта, літаграфіі і геліягравюры, з прыватных калекцый Францыі і ЗША. Гэтыя яркія прадстаўнікі свету вялікага мастацтва працавалі ў розных напрамках і стылях, але былі наватарамі ў творчасці і бунтарамі ў душы. Яны развівалі і прадаўжалі эксперыменты мастацкіх плыней пачатку ХХ стагоддзя – імпрэсіянізму, кубізму, экспрэсіянізму, дадаізму, сюррэалізму. Экспазіцыю суправаджаюць інфармацыйныя стэнды і дакументальныя фільмы, якія дапамогуць лепш азнаёміцца з работамі, біяграфіяй і творчым жыццём вялікіх мастакоў.
Калі: 28 студзеня – 27 сакавіка
Дзе: арт-гасцёўня "Высокае мѣста", вул. Герцэна, 2а, Мінск
Новае шоу "Вось такі-і-і слон!" прызначана здзіўляць і дзяцей, і дарослых. Акрамя гіганцкага млекакормячага, на галоўнай арэне краіны выступяць і іншыя насельнікі Белдзяржцырка – кемлівыя мядзведзі на гіраскутары, малпачкі-музыканты, высакародныя коні фрызскай пароды, забаўныя гусі. Гледачоў чакаюць нумары ад паветраных гімнастаў і акрабатаў на падкідной дошцы, "акрабаты з дыябала", эквілібрысты з першамі і, вядома ж, на працягу вечара прыемную атмасферу будуць ствараць вясёлыя клоўны.
Калі: 29 студзеня – 29 красавіка
Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк, пр. Незалежнасці, 32, Мінск
Эксклюзіўны праект расказвае пра жыццё, служэнне і духоўны шлях апошняга рускага імператара Мікалая II і яго сям'і – імператрыцы Аляксандры, цэсарэвіча Аляксея, вялікіх княжон Вольгі, Таццяны, Марыі і Анастасіі. Наведвальнікі ўбачаць звыш 200 экспанатаў, у тым ліку фатаграфіі і рэпрадукцыі карцін, жыццяпісы сям'і Раманавых, дзённікавыя запісы, дакументы і сведчанні відавочцаў... Ад ранніх гадоў цэсарэвіча Мікалая да апошніх дзён сям'і адлюстравана жыццё на чорна-белых фотакартках. Многія кадры вельмі асабістыя, дамашнія, прасякнутыя любоўю паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі…
Калі: 4 лютага – 5 красавіка
Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, Мінск
Дэканструкцыю як метад вывучае мастачка Таццяна Савік, механічна падзяляючы аб'екты і жывапісныя партрэты на фрагменты для разбурэння агульнапрынятых наратываў і стэрэатыпаў успрымання. Пры гэтым некаторыя з яе работ інтэрактыўныя: гледачоў запрашаюць прыняць удзел у постмадэрнісцкай гульні на стварэнне новых форм і сэнсаў і дэканструяваць і рэканструяваць творы, якія ўяўляюць сабой адкрытыя сістэмы з бясконцай колькасцю варыяцый. Працэс дэканструкцыі бесперапынны і не можа быць завершаны, таму, ствараючы персанажаў з фрагментаў, мастачка ўзнімае праблему крызісу ідэнтычнасці сучаснага чалавека і даследуе магчымасці аднаўлення цэласнасці асобы, пераадолення траўмы праз дэканструкцыю.
Калі: 9 лютага – 3 красавіка
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі, вул. Някрасава, 3, Мінск
Жывапісныя палотны серыі "Лічбы на сэрцы" з'яўляюцца дамінантай выставы, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Героя Беларусі, народнага мастака СССР і БССР, жывапісца, педагога і грамадскага дзеяча Міхаіла Савіцкага. Ён працаваў над гэтым уражальным цыклам у 1974–1979, 1987 гадах, з'яўляючыся ўжо сталым і запатрабаваным мастаком. Самога майстра сучаснікі называюць чалавекам з адкрытым сэрцам і складаным лёсам. Ён перажыў Вялікую Айчынную вайну, змагаўся з ворагам у складзе Чырвонай Арміі, быў у палоне, а потым у фашысцкіх канцлагерах, у тым ліку ў Бухенвальдзе. Цыкл карцін "Лічбы на сэрцы" – гэта выказванне мастака ў абарону міру, праяўленне трывогі за лёс цудоўнай планеты і яе галоўнага скарба – чалавека. Мінулы раз гэта серыя карцін экспанавалася ў 1979 годзе ў мінскім Палацы мастацтва, і ўжо тады майстар выказаў пажаданне, каб гэтыя карціны экспанаваліся ў музеі ВАВ.
Калі: 18 лютага – 19 красавіка
Дзе: Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пр. Пераможцаў, 8, Мінск
Даведацца падрабязней
З набліжэннем вясны беларусы адзначаюць, бадай, самае вясёлае і гарэзлівае свята – Масленіцу, якая сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканага цяпла. У старажытных славян яна была звязана з культам сонца, якое да нашага часу руплівыя гаспадыні ўвасабляюць у залацістых, румяных і круглых блінах. Па традыцыі святкаванне доўжыцца 7 дзён. Масленічны тыдзень напоўнены шумнымі гуляннямі, кірмашамі, гульнямі, тэатралізаванымі паказамі, маскараднымі пераапрананнямі, старадаўнімі абрадамі, паходамі ў госці, хатнімі прысмакамі і пачастункамі, катаннямі на санях і, вядома ж, спальваннем пудзіла марознай зімы!
Калі: 28 лютага – 6 сакавіка
Дзе: Мінск і іншыя гарады Беларусі, этнаграфічныя музеі
Аўтарскі праект Вольгі Савіцкай "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва" запрашае атрымаць асалоду ад чароўнага гучання вялікага канцэртнага аргана Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На гэты раз у Мінску выступіць галоўны арганіст Лімбургскага сімфанічнага аркестра, тытулярны арганіст Кафедральнага Сабора Св. Хрыстафора і капэлы Carolus у Рурмондзе Жан-П'ер Стайверс. У сваёй падборцы маэстра пракладвае шляхі ад "вялікай эпохі" арганнага мастацтва да сучаснасці. У праграме вечара – узоры барочнага мастацтва (Дзітрыха Букстэхудэ, Іагана Себасцьяна Баха, Нікаля дэ Грыньі), рамантычныя творы Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі і Шарля-Мары Відора, царкоўная музыка ХХ стагоддзя Хендрыка Андрысена і творы сучаснага дацкага аўтара Эда Вамеса і нават кінамузыка Мікаэла Тарывердзіева.
Калі: 1 сакавіка
Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50, Мінск
У сакавіку 2022 года трансляцыі лепшых пастановак са сцэн свету прадоўжацца ў сталічных кіназалах. У праграме – драма, опера, балет, а таксама дакументальнае кіно пра мастацтва і выдатных жывапісцаў – #АртЛекторийВкино.
1 сакавіка – фільм "Паладыа. Улада архітэктуры" рэжысёра Джакама Гаці
5 і 15 сакавіка – спектакль "Тарцюф, ці Падманшчык" рэжысёра Іва ван Ховэ
6 і 16 сакавіка – балет "Лебядзінае возера" ў пастаноўцы Юрыя Грыгаровіча
9 сакавіка – спектакль "Кароль Лір: Маккелен" у пастаноўцы Джонатана Манбі
12 сакавіка – опера "Арыядна на Наксасе" ў пастаноўцы Элайджа Машынскі
15 сакавіка – фільм "Берніні" рэжысёра Франчэска Інверніцы
19 сакавіка – сімфанічны балет-паэма "Праект Бетховен" харэографа Джона Наймаера
20 сакавіка – "Манэ: Жыццё на палатне HD" рэжысёраў Філа Грабскі, Бэна Хардзінга
22 сакавіка – мюзікл "Вар'етэ" ў пастаноўцы Стывена Сондхайма
23 сакавіка – спектакль "Globe: Атэла" ў пастаноўцы Уілсана Мілама
26 сакавіка – опера "Дон Карлас" у пастаноўцы Яніка Незэ-Сегена
29 сакавіка – спектакль "Globe: Герцагіня Мальфі" ў пастаноўцы Дамініка Дромгула
30 сакавіка – балет "Рамэа і Джульета" ў пастаноўцы Кенета Макмілана
Калі: з 1 сакавіка
Дзе: VOKA CINEMA by Silver Screen, кінатэатр "Цэнтральны", Falcon Club Буцік Кіно, Мінск
Сусветны жаночы хакейны матч аб'яднае вядучыя зборныя ў гэтым дынамічным і захапляльным відзе спорту. Упершыню ў ім прыме ўдзел і беларуская каманда. Спаборніцтвы Global Girls Game традыцыйна праходзяць у фармаце процістаяння "сініх" і "белых", штогод у праекце ўдзельнічаюць больш за 40 краін з Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі і Акіяніі. Згодна з правіламі, у кожнай краіне каманды "сініх" і "белых" гуляюць адна супраць адной, закінутыя ў матчах шайбы падсумоўваюцца. Па выніках матчу выйграе тая каманда, на рахунку якой больш галоў.
Калі: 6 сакавіка
Дзе: Гродна
Даведацца падрабязней
Народны артыст Расіі Сяргей Бязрукаў знакаміты сваімі шматлікімі таленавітымі работамі на экране і тэатральных падмостках. На беларускай сцэне акцёр выступаў неаднаразова, у тым ліку і са сваімі калегамі па Губернскім тэатры, якім кіруе. На гэты раз ён паўстане ў амплуа Сяргея Ясеніна: спектакль-споведзь "Хуліган" прысвечаны паэту-хулігану і чалавеку-загадцы, чый ранні адыход з жыцця пакінуў пачуццё недаказанасці. Як прызнаецца сам артыст, "у Расіі наогул вельмі любяць людзей, якія ходзяць па краі", бо "гэта героі вельмі неадназначныя, далікатныя, а часам жорсткія, але галоўнае ў іх - іх сумленнасць перад сабой".
Калі: 9 сакавіка
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск
Пасля гадавога перапынку – у 2021-м былі прадстаўлены толькі спектаклі беларускіх труп – любімы форум многіх тэатралаў вяртаецца да першапачатковага фармату. Юбілейны фестываль аб'яднае 11 творчых калектываў з Беларусі, Арменіі, Малдовы і Расіі. Адкрыецца форум спектаклем "Фальшывая нота" мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра. Усяго ў асноўную праграму ўвайшлі 14 спектакляў, сярод якіх – мюзікл-дэтэктыў "Джэк-патрашыцель" ад мінскага Маладзёжнага тэатра эстрады, хорар паводле матываў аповесці Мікалая Гогаля "Вій" Палескага драмтэатра (Пінск), казка для дарослых сэрцаў "Маленькі прынц", трагікамічная гісторыя пра няпростыя ўзаемаадносіны мужчыны і жанчыны "Аддай маё сэрца" і "Тарцюф" ад магілёўскага тэатра лялек і абласнога драмтэатра. Закрыецца М.@rt.кантакт-2022 паказам спектакля "Князёўна Мэры" мінскага тэатральнага праекта "ТрыТфармаТ".
Калі: 21 – 27 сакавіка
Дзе:
Магілёўскі абласны драматычны тэатр, вул. Першамайская, 7, Магілёў;
Магілёўскі абласны Тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча, вул. Сацыялістычная, 105, Бабруйск.
Даведацца падрабязней
Шэдэўры сусветнай рок-музыкі ў сучасных аранжыроўках у выкананні сімфанічнага аркестра Universe Orchestra стануць падарункам для мінчан і гасцей горада. У праграму ўвайшлі кампазіцыі любімых мільёнамі меламанаў па ўсім свеце – Queen, Scorpions, Metallica, Nirvana, Deep Purple, Europe, Rammstein, Led Zeppelin, AC/DC. Візітная картка шоу, які пакарыў еўрапейскую публіку, – магутнае гучанне інструментаў – энергетыка прафесійных музыкантаў, арыгінальнае светлавое суправаджэнне і эфекты, незабыўная атмасфера пад мелодыі легендарных хітоў.
Калі: 22 сакавіка
Дзе: КЗ "Мінск", вул. Кастрычніцкая, 5, Мінск
Падрыхтавацца да надыходзячага сезона летніх водпускаў і канікулаў дапаможа традыцыйная вясенняя выстава-кірмаш "Адпачынак-2022", якая ўжо 24-ы раз разгорнецца на адной з буйнейшых пляцовак сталіцы. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з актуальнымі travel-прапановамі беларускіх і замежных турфірм па розных напрамках і падабраць падыходзячы варыянт, скарыстаўшыся спецыяльнай праграмай бонусаў і скідак. Акрамя таго, у праграме выставы – прэзентацыі, семінары, круглыя сталы, а таксама кірмаш, дзе можна набыць усё неабходнае для падарожжа: тавары для адпачынку, карты, буклеты і даведнікі…
Калі: 31 сакавіка – 2 красавіка
Дзе: Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа", пр. Пераможцаў, 14, Мінск
За сваю 200-гадовую гісторыю фотаапарат прайшоў шлях ад грувасткай камеры-абскуры да ўбудаваных у смартфоны фотакамер, якія змяшчаюцца на кончыку пальца. Выстава "Займальная фотатэхніка" прысвечана паходжанню і канструкцыі фотаапарата, гісторыі фатаграфіі і фатаграфічнай тэхнікі. Тут можна прасачыць ключавыя этапы шляху, паглыбіцца ў разнастайнасць працэсаў стварэння фатаграфіі і зразумець прынцыпы работы фотаапаратаў розных канструкцый. Раннія з іх датуюцца першым дзесяцігоддзем ХХ ст. (стэрэафотаапарат Le Glyphoscope, 1905 г.), пазнейшыя – канцом ХХ ст. Сярод прадметаў ёсць і ўнікальныя ўзоры: праекціровачныя мадэлі фотаапаратаў "Зеніт" 1980-х, стэрэафотаапараты для здымкі трохмерных выяў, фотаапараты рэдкай канструкцыі – мікрафотаапараты, фотаапарат у форме гадзінніка…
Калі: да 24 красавіка
Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск