Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Стд 2013

Каляндар падзей у Беларусі: люты 2013

Выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй"

Да 75-годдзя з дня нараджэння знакамітага паэта, барда, акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Высоцкага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!". Экспазіцыя раскажа аб жыцці і творчасці куміра пакаленняў, а таксама беларускіх старонках у біяграфіі Высоцкага, якія для многіх наведвальнікаў выстаўкі стануць адкрыццём. Напрыклад, беларускія карані роду Высоцкіх, цікавыя гісторыі з гастроляў і здымак акцёра ў Беларусі. На кінастудыі "Беларусьфільм" выйшла сем карцін з удзелам Уладзіміра Высоцкага. У самай знакамітай - "Я родам з дзяцінства", дзе ён сыграў сваю дзясятую кінаролю, упершыню прагучалі яго аўтарскія песні...

Калі: 25 студзеня - 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Сольны канцэрт народнага артыста Расіі Фаруха Рузіматава

Зорка сусветнага балета народны артыст Расіі Фарух Рузіматаў з адзіным канцэртам у Беларусі выступіць на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета. У сольнай праграме ён выканае некалькі нумароў, кожны з якіх - асобны ўнікальны спектакль. Галоўным нумарам вечара стане "Балеро, або Тахар і свабодныя людзі" на музыку Марыса Равеля "Балеро".

Калі: 2 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

ХХIV Музычны праект "Мінскі джаз-2013"

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга запрашае аматараў музыкі на джазавыя вечары ў рамках ХХIV Музычнага праекта "Мінскі джаз-2013". У праграме - цудоўныя канцэрты "Народны артыст Расіі Давыд Галашчокін і яго джаз", "Сучасны сусветны джаз", "Evergreen: боса-нова, рок-н-рол, самба, блюз", прысвечаны 50-годдзю стылю боса-нова. У заключны вечар праекта пройдзе VII цырымонія ўручэння штогадовай прэміі "Лепшы джазмен года".

Калі: 4-6 лютага
Дзе: Мінск

XX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Вялікае штогадовае свята кнігі ў Мінску стала адным з самых прэстыжных кніжных форумаў СНД. Сотні экспанентаў з розных краін прадстаўляюць свае выдавецкія навінкі ў сталіцы Беларусі. Наведвальнікаў і спецыялістаў чакаюць прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прафесійныя семінары, круглыя сталы, акцыі. Ганаровым госцем юбілейнай выстаўкі-кірмашу выступіць Расія. Па традыцыі адно з галоўных мерапрыемстваў ММКВК - цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Ганаровыя ўзнагароды ўручаюцца ў намінацыях "Трыумф", "Эўрыка", "Садружнасць", "За прапаганду чытання", "Залатыя скрыжалi"...

Калі: 6-10 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа"

Ралі "Азёрны край"-2013

Спалучэнне ўзгорыстага рэльефу і азёрных катлавін, якім славіцца Браслаўскі раён, штогод прыцягвае сюды не толькі аматараў ціхага адпачынку, але і прыхільнікаў актыўных відаў спорту. Для аўтагонак арганізатары рыхтуюць цікавыя, складаныя і па-сапраўднаму экстрэмальныя трасы. Цяперашняе ралі "Азёрны край" пройдзе ў статусе 1-га этапу Чэмпіянату Беларусі па ралі 2013 года. Агульная дыстанцыя трасы складае каля 350 км.

Калі: 7-10 лютага
Дзе: Браслаўскі раён, Віцебская вобласць

V Міжнародны Зімовы мотафестываль "Завiруха- 2013"

Захапляючыя дух спаборніцтвы на квадрацыклах, кросавых матацыклах і матацыклах з каляскай (трайках) збіраюць сотні ўдзельнікаў з Беларусі і суседніх краін. А ў гэтым годзе гледачоў чакаюць яшчэ і незвычайныя аўтабаі, дзе спецыяльна падрыхтаваныя аўтамабілі ўразаюцца адзін у аднаго, выціскаюцца за межы арэны, а пілоты паказваюць майстэрства кіравання.

Калі: 8-10 лютага
Дзе: г.п.Радашковічы, Маладзечанскі раён

Форум і чэмпіянат грумераў Беларусі

У Брэсце збяруцца лепшыя прафесіяналы Беларусі, якія займаюцца стрыжкай і гігіенай свойскіх жывёл. Госці і ўдзельнікі форуму змогуць наведаць майстар-класы і трэнінгі вядомых грумераў міжнароднага класа, якія навучаць правільна даглядаць сваіх гадаванцаў, азнаёмяць з моднымі тэндэнцыямі сабачых стрыжак. Таксама 10 лютага пройдзе чэмпіянат, арганізаваны па Правілах Еўрапейскай асацыяцыі грумераў.

Калі: 8-10 лютага
Дзе: Брэст

Адкрыты турнір па гістарычнаму сярэдневяковаму бою "Кубак Выкліку-2013"

Каля сцен Мінскага палаца дзяцей і моладзі пройдзе захапляючы турнір, на які прыбудуць рыцары "армій" Усходняй Еўропы: зборныя Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі... Воіны будуць змагацца ў адзіночных баях, а таксама прымуць удзел у масавай бітве, калі больш за 20 рыцараў ад кожнай арміі сыдуцца на адным рысталішчы.

Калі: 9-10 лютага
Дзе: Мінск, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі

Гастролі Нацыянальнай оперы "Эстонія"

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь пройдуць гастролі Нацыянальнай оперы "Эстонія". Гледачам прадставяць чатыры нашумелыя спектаклі прыбалтыйскага калектыву: оперы "Манон Леско" Дж.Пучыні і "Травіята" Дж.Вердзі, балеты "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага і "Манон" на музыку Ж.Масне.
У гэты ж час трупа Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі выступіць у сталіцы Эстоніі, дзе прадставіць свае лепшыя спектаклі - оперы "Мадам Батэрфляй" і "Князь Ігар", балеты "Спартак", "Тамара" і "Шэхеразада".

Калі: 8-13 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Новая праграма Белдзяржцырка "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла"

У студзені 2013 г. упершыню ў гісторыі балет Беларускага дзяржаўнага цырка прымаў удзел у самым прэстыжным Міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва ў Монтэ-Карла, які праходзіць пад асабістым патранажам князя Манака Альберта і прынцэсы Стэфаніі. А з 15 лютага ў Белдзяржцырку прадставяць новую праграму "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла", дзе выступяць сапраўдныя віртуозы сусветнай арэны - уладальнікі самых прэстыжных узнагарод цыркавога мастацтва.

Калі: з 15 лютага
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Мюзікл "Востраў скарбаў"

На сцэне сталічнага Палаца спорту адбудзецца прэм'ера першага ў Беларусі прыгодніцкага 3D-мюзікла "Востраў скарбаў" па матывах рамана Роберта Люіса Стывенсана. У рамках грандыёзнага шоу на сцэне будуць размешчаны вялізныя відэаэкраны, якія ў спалучэнні з рэальнымі дэкарацыямі створаць эфект трохмернай прасторы.

Калі: 18 лютага
Дзе: Мінск, Палац спорту

Чэмпіянат свету па веласіпеднаму спорту на трэку-2013 

З 20 па 24 лютага 2013 года ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету па веласіпеднаму спорту на трэку. Упершыню ў гісторыі Беларусь прыме спаборніцтвы самага высокага ўзроўню: лепшыя веласіпедысты планеты будуць спаборнічаць за ўзнагароды і тытулы на веладроме "Мінск-Арэны". Усяго на першынстве планеты разыграюць 19 камплектаў медалёў у розных дысцыплінах. Акрамя саміх гонак, гледачоў чакаюць цікавая цырымонія адкрыцця, арыгінальныя сувеніры з лагатыпам чэмпіянату, сустрэчы са знакамітымі спартсменамі. Кошт абанементаў на ўсе дні чэмпіянату - ад 40 да 50 еўра, кошт білетаў на адзін дзень спаборніцтваў - 10-12 еўра.

Калі: 20-24 лютага
Дзе: Мінск, веладром "Мінск-арэны"

IX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Свет Дзяцінства 2013"

Гэты незвычайны форум цікавы не толькі вялікай экспазіцыяй высакаякасных, экалагічных і бяспечных тавараў для дзяцей ад вытворцаў з розных краін свету, але і мерапрыемствамі. У рамках выстаўкі праводзяцца канферэнцыі, майстар-класы і семінары, прысвечаныя дзецям: здароўю, выхаванню, вучобе, развіццю творчых здольнасцей.

Калі: 20-23 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа"

XIІ Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест"

Чыстыя галасы, праніклівыя мелодыі, дух царкоўных спеваў і ўнікальныя богаслужэбна-пеўчыя традыцыі - усё гэта можна пачуць і ўбачыць на буйнейшым міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест". Штогод у лютым у беларускі горад Гродна прыязджаюць каля паўсотні калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Сербіі... Гэта царкоўныя хары і ансамблі, хары свяшчэннаслужыцеляў і духоўных школ, свецкія прафесійныя і аматарскія калектывы. У рамках "Каложскага благавеста" праводзяцца вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, выстаўкі фатаграфій, перасовачныя экспазіцыі музея гісторыі рэлігіі.

Калі: 28 лютага - 2 сакавіка
Дзе: Гродна

Зімовы сезон у гарналыжных цэнтрах Беларусі

У гарналыжных цэнтрах Беларусі чакаюць аматараў зімовых відаў спорту, актыўнага адпачынку і забаў. Зімой тут можна катацца на горных і бегавых лыжах, снаўбордзе, цюбінгу, каньках. Круглы год працуюць трэнажорныя залы, лазні і саўны, рэстараны.

Калі: люты
Дзе: Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы", гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск", Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна", парк актыўнага адпачынку "Якуцкія горы", спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс "Мазыр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі