Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2015

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2015

Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"

Выстаўка "Слуцкія паясы" ў Мінску

Слуцкія паясыСлуцкія паясы – унікальная рэліквія беларускага народа і частка сусветнай культурнай спадчыны. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII-XIX стагоддзях на мануфактурах, самай знакамітай з якіх была Слуцкая, што належала князям Радзівілам. З даўніх часоў умела выкананы кунтушовы пояс з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак быў абавязковым атрыбутам касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Як правіла, паясы насілі на кунтушы – верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены шэсць слуцкіх паясоў з буйнейшага збору Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пяць з іх адносяць да перыяду, калі ўладальнікамі Слуцкай мануфактуры былі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), яшчэ адзін пояс быў створаны ў 1807 годзе.

Калі: 6 лістапада 2014 – 4 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Музей шакаладу Nicolya ў Мінску

Музей шакаладу Nicolya ў МінскуВядомы ўкраінскі кандытар Мікалай Папоў – аўтар арыгінальных работ, сярод якіх шакаладны пакой у Мірскім замку, мініяцюры гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў і Новага замка ў Гродне – прадстаўляе новую выстаўку ў беларускай сталіцы. Наведвальнікі ўбачаць больш за 200 эксклюзіўных вырабаў з салодкіх прысмакаў: шакаладны стол з антыкварыятам, вялікую і малую кароны Расійскай імперыі, яйкі Фабержэ, знакамітую карціну "Шакаладніца", двухметровую Эйфелеву вежу вагой 45 кг, якая складаецца з 512 частак. Сярод новых каларытных экспанатаў – помнікі мастацтва Беларусі, зброя, маскі, прадметы быту і нават папулярная страва беларускай кухнідранікі…  Акцэнтам выстаўкі стане самая вялікая ў свеце карціна з выявай выдатных мясцін Беларусі.

Калі: 4 снежня 2014 – 1 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Шоу гіганцкіх фантанаў у Белдзяржцырку

Шоу гіганцкіх фантанаўГалоўны цырк Беларусі прадстаўляе японска-расійскі праект "Шоу гіганцкіх фантанаў", у якім увасоблены эксклюзіўныя інжынерныя і дызайнерскія рашэнні. У час паказу арэна ператвараецца ў басейн-трансформер, дзе адначасова цыркулюе 120 т вады і працуе 600 фантанаў вышынёй да 18 м. Ва ультрасучасным шоу выступяць акрабаты, паветраныя гімнасты, канатаходцы, эквілібрысты, ілюзіяністы, а таксама вясёлы клоўнскі дуэт "Долі і Даміно" заслужаных артыстаў Расіі Лады і Аляксандра Сарнацкіх. У нумарах задзейнічаны і жывёлы: бурыя мядзведзі, белыя канадскія ваўкі, кошкі, малпы, якія выконваюць арыгінальныя трукі, танцуюць, круцяць хула-хупы і нават робяць сальта.

Калі: 30 студзеня – 3 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстава "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання" ў Мінску

Выстава "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання" ў МінскуУнікальная выстава шэдэўраў італьянскага Рэнесансу - сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Акадэміі прыгожых мастацтваў імя П'етра Ванучы і Нацыянальнай галерэі Умбрыі. Упершыню беларускія знатакі мастацтва ўбачаць больш як 30 твораў жывапісу і графікі XV–XIX стагоддзяў з дзяржаўных і прыватных калекцый італьянскай Перуджы. Асаблівую цікавасць уяўляюць 12 жывапісных палотнаў, аб'яднаных культавым вобразам Мадонны з дзіцем, адным з самых капіруемых у свеце з часоў вялікага Рафаэля Санці. З буйнейшага збору Беларусі ў экспазіцыі можна ўбачыць два жывапісныя творы невядомых мастакоў XVII стагоддзя і 10 гравюр XVII-XVIII стагоддзяў.

Калі: 13 лютага – 4 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Выстава "Вынаходствы да Вінчы" ў Мінску

Выстава "Вынаходствы да Вінчы" ў МінскуМіжнародная выстава "Вынаходствы да Вінчы" – першая ў свеце перасовачная выстава, прысвечаная творчасці геніяльнага мастака, вучонага і вынаходніка Леанарда да Вінчы, створаная ў 2006 годзе пры ўдзеле Leonardo da Vinci Museo ў Італіі. Па эскізах вучонага з дапамогай матэрыялаў і тэхнікі эпохі Адраджэння сучаснымі майстрамі адноўлена 200 тэхнічных навінак таго часу, сярод якіх лятальны апарат, падводная лодка, акваланг, парашут, веласіпед… Вучоныя вывучылі каля 6 тысяч дакументаў, многія з якіх змяшчалі наўмысныя памылкі, зашыфраваныя коды, а некаторыя запісаны люстраным спосабам. Акрамя вынаходстваў вялікага Леанарда, наведвальнікі ўбачаць рукапісы, нататкі по анатоміі, а таксама знакамітыя жывапісныя палотны "Мона Ліза", "Вітрувіянскі чалавек" і "Тайная вячэра" ў 3D версіі і скульптуру "Конь Сфорца".

Калі: 1 сакавіка – 31 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Выстаўка "Баль робатаў" у Мінску

Выстаўка "Баль робатаў" у МінскуІнтэрактыўная выстаўка ўпершыню прадстаўляе ў беларускай сталіцы апошнія дасягненні сучаснай робататэхнікі - каля 20 "разумных машын" з Еўропы, Паўднёвай Карэі, Амерыкі і Японіі. Сярод іх - англійскі робат-гуманоід Thespian, якога лічаць адным з самых эмацыянальных у свеце, французскі NAO, які ўмее чытаць казкі, амерыканскі "памочнік" у вытворчасці iPhone робат Baxter. Асаблівую цікавасць уяўляе японскі робат-цюлень Paro, які паспяхова выкарыстоўваецца ў барацьбе з хваробай Альцгеймера і прызнаны самым лячэбным у свеце па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса. Акрамя таго, у праграме "міжнароднага злёту робатаў" - лекцыі і майстар-класы вядомых робататэхнікаў Беларусі. А для юных наведвальнікаў адкрыта лабараторыя, дзе можна сабраць з канструктара ўласнага робата, пагуляць у інтэрактыўныя відэагульні і пратэсціраваць 3D-акуляры.

Калі: 17 сакавіка – 19 красавіка
Дзе: Мінск, ГЦ "Скала"

Група "БІ-2" у Беларусі

Група "БІ-2" у БеларусіАдна з самых паспяховых рок-груп СНД "БІ-2" вяртаецца на сваю радзіму - у Беларусь - з прэзентацыяй новага, дзявятага па ліку альбома "#16плюс ", рэліз якога адбыўся ў верасні 2014 года. У пласцінку з правакацыйнай назвай увайшлі 17 трэкаў, у тым ліку знакаміты сінгл "#Хіпстар", які ў рэкордныя тэрміны стаў лідарам хіт-парадаў і набраў больш за мільён праглядаў у інтэрнэце. Трэк-ліст альбома дапоўнілі кавер-версіі трох песень, якія натхнялі музыкантаў у іх "16 плюс" - "Дайце агню" групы "Альянс", "Нэпман" "АукцЫёна" і "Робат" Юрыя Чарнаўскага і Уладзіміра Мацецкага. У канцэрце прагучаць любімыя кампазіцыі паклоннікаў "Апошні герой", "Вечная прывідная сустрэчная", "Мой рок-н-рол", "Палкоўніку ніхто не піша"...

Калі, дзе:
1 красавіка – Гомель
3 красавіка – Гродна
4 красавіка – Мінск, Мінск-Арэна

30 Seconds to Mars у Мінску

30 Seconds to Mars у МінскуАмерыканская рок-група 30 Seconds to Mars, якая выконвае альтэрнатыўны рок, з'яўляецца сапраўдным феноменам у свеце сучаснай музыкі. Калектыў занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса па колькасці выступленняў у межах грандыёзнага туру "This Is War TSTM" - больш за 311 канцэртаў у 60 краінах. На працягу гэтага гастрольнага туру ў падтрымку альбома "Love, Lust, Faith + Dreams", выпушчанага вясной 2013 года, музыканты ўжо адыгралі больш за 160 канцэртаў у 42 краінах свету... Па шматлікіх просьбах паклоннікаў 30 Seconds To Mars на чале з нязменным фронтменам Джарэдам Лета вяртаецца ў Мінск і прадставіць абноўленую праграму "Каханне + палкасць", якая з'яўляецца прадаўжэннем маштабнага туру.

Калі: 4 красавіка
Дзе: Мінск, Чыжоўка-Арэна

Робі Уільямс у Мінску

Робі Уільямс у МінскуБрытанец Робі Уільямс - адзін з самых паспяховых поп-выканаўцаў у свеце: за музычную кар'еру спявак выпусціў 10 альбомаў і прадаў больш за 70 мільёнаў запісаў. За незвычайны тэмбр голасу і манеру выканання Элтан Джон назваў яго "Фрэнкам Сінатрам XXI стагоддзя". Уільямс атрымаў 17 прэмій BRIT Award, уведзены ў Залу музычнай славы Вялікабрытаніі, а ў 2006 годзе па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса стаў першым спеваком, на канцэрт якога за адзін дзень было прададзена 1,6 мільёна білетаў. У рамках сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома "Under The Radar Volume 1" на самай вялікай пляцоўцы Беларусі артыст прадставіць грандыёзнае шоу "Let Me Entertain You", у якім выканае лепшыя хіты за ўсю творчую дзейнасць: "Feel", "Angels", "Supreme", "Come Undone", "Let Me Entertain You"…

Калі: 15 красавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Чэмпіянат свету па футзале-2015 у Беларусі

Чэмпіянат свету па футзале-2015 у БеларусіСусветнае першынство па футболе ў залах збярэ ў Беларусі 16 самых моцных зборных планеты. Галоўнай пляцоўкай чэмпіянату стане адзін з самых высокатэхналагічных культурна-спартыўных комплексаў Еўропы - Мінск-Арэна. Спаборніцтвы стадыі плэй-оф прымуць найбуйнейшыя комплексы пяці беларускіх гарадоў - Мінска, Брэста, Пінска, Барысава і Маладзечна. Беларусь упершыню атрымала права на правядзенне планетарнага першынства дзякуючы дасягненням нацыянальнай зборнай па футзале, якая цяпер уваходзіць у топ-5 самых моцных у свеце. У ліку фаварытаў маючага адбыцца турніру - дзеючы чэмпіён свету зборная Калумбіі, а таксама каманды Парагвая, Бразіліі, Расіі...

Калі: 17 – 25 апреля
Дзе: спартыўныя арэны Мінска, Брэста, Барысава, Маладзечна і Пінска
Даведацца падрабязней

Аляксандр Васільеў у Мінску

Аляксандр Васільеў у МінскуВядомы рускі і французскі гісторык моды, тэатральны мастак, мастацтвазнавец і калекцыянер, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў і вядучы праграмы "Модны прыгавор" Аляксандр Васільеў прадставіць у Мінску лекцыю "Модныя тэндэнцыі: вясна-лета 2015". Дарэчы, з Беларуссю маэстра звязвае не толькі творчая работа, але і сямейная гісторыя, паколькі дзед Аляксандра Васільева - родам з Маладзечна. У час сустрэчы з паклоннікамі ў сталіцы гуру моды раскажа пра сучасныя сусветныя тэндэнцыі, падзеліцца сакрэтамі fashion-індустрыі, а таксама дасць персанальныя рэкамендацыі ўдзельніцам своеасаблівага жывога эфіру "Моднага прыгавору".

Калі: 20 красавіка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

IV Міжнародная драматургічная лабараторыя ў Мінску

Міжнародная драматургічная лабараторыя ў Мінску, спектакль Андрэя Саўчанкі "Бі-Лінгвы"Міжнародны тэатральны праект, які праводзіцца з 2012 года, аб'яднае маладых таленавітых драматургаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі і іншых краін свету. Кульмінацыяй выязной лабараторыі стане пастаноўка па п'есе пераможцы, які вызначыцца з дапамогай інтэрнэт-галасавання. Упершыню ў гісторыі правядзення конкурсу гледачы змогуць убачыць спектакль не толькі на тэатральных падмостках, але і ў Сетцы. Цяпер п'есы ўдзельнікаў папярэдніх форумаў не толькі ставяцца на беларускай сцэне, але і трапляюць у шорт-лісты прэстыжных фестываляў, у ліку якіх - фестываль маладой драматургіі "Любімаўка", Міжнародны фестываль маладзёжных тэатраў "Дзеючыя асобы", Міжнародны літаратурны Валошынскі конкурс.

Калі: 20 – 26 красавіка
Дзе: Мінск, Цэнтр беларускай драматургіі

Юрый Антонаў у Беларусі

Юрый Антонаў у БеларусіЖыццё і творчы лёс выдатнага кампазітара, спевака, паэта, народнага артыста Расіі Юрыя Антонава непарыўна звязаны з Беларуссю. Ураджэнец горада Маладзечна ў 1963 годзе працаваў салістам у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і музычным кіраўніком эстраднага калектыву Віктара Вуячыча, дзе некаторы час быў гітарыстам і легендарны Уладзімір Мулявін. Першы поспех Юрыю Антонаву прынёс шлягер "Няма цябе прыгажэй", а наступныя хіты "На вуліцы Каштанавай", "Я іду табе насустрач", "Белы цеплаход", "Не забывай", "Я ўспамінаю", "Маё багацце" ўвайшлі ў "залаты фонд" эстраднай музыкі. У юбілейным канцэрце "Пра цябе і пра мяне", прысвечаным 50-годдзю творчай дзейнасці артыста, прагучаць самыя вядомыя кампазіцыі знакамітага аўтара і выканаўцы: "Дах дома твайго", "Мора", "Праз 20 гадоў", "Люстэрка"...

Калі, дзе:
20 красавіка – Гомель, ДК Чыгуначнікаў
22 красавіка – Мінск, Палац Рэспублікі

Спектакль "Лэдзі Макбет нашага павета" ў Мінску

Спектакль "Лэдзі Макбет нашага павета" ў МінскуУ рамках гастрольнага туру Маскоўскі тэатр юнага гледача прадставіць на мінскай сцэне спектакль Камы Гінкаса "Лэдзі Макбет нашага павета" па аднайменнай аповесці Мікалая Ляскова, прэм'ера якога адбылася ў 2013 годзе. У цэнтры ўвагі расійскага рэжысёра - гісторыя трагічнага кахання маладой купчыхі Кацярыны Львоўны і, разам з тым, тэма асабістай свабоды і яе межаў, якая не страчвае актуальнасці ў наш час. Галоўную ролю сыграла зорка Малога драматычнага тэатра (Тэатра Еўропы) Лізавета Баярская. У 2014 годзе спектакль быў адзначаны адразу дзвюма прэстыжнымі тэатральнымі прэміямі - "Хрустальнай Турандот" у намінацыях "Лепшы спектакль" і "Лепшая жаночая роля" і прэміяй Станіслаўскага ў намінацыі "Падзея сезона".

Калі: 22 красавіка
Дзе: Мінск, Цэнтральны дом афіцэраў

XXII Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2015"

Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"Адна з галоўных падзей у сферы тэлекамунікацыі і праграмнага забеспячэння Беларусі і краін СНД збярэ ў Мінску самых буйных прадстаўнікоў IT-індустрыі. Маштабны форум уключае XXII Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "ТІБО-2015" і XXII Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства. У рамках спецыялізаванай выстаўкі вядучыя беларускія і сусветныя вытворцы прадставяць найноўшыя навукова-тэхнічныя і праграмныя распрацоўкі. У 2014 годзе ў ёй прынялі ўдзел больш за 200 прадпрыемстваў і арганізацый з 14 краін свету і яшчэ каля 280 тысяч прадстаўнікоў кампаній, вучэбных і навукова-даследчых цэнтраў, экспертаў у сферы інфармацыйных тэхналогій сталі гасцямі форуму. У 2015 годзе чакаецца не меншая цікавасць удзельнікаў і наведвальнікаў. Кульмінацыяй форуму стане ўручэнне прэстыжнай Інтэрнэт-прэміі міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ТІБО-2015". У юбілейны год Вялікай Перамогі сярод яе традыцыйных намінацый заснавана новая ўзнагарода - "Інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў над фашысцкай Германіяй".

Калі: 22 – 25 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

Спектакль "Сірано дэ Бержэрак" у Мінску

Спектакль "Сірано дэ Бержэрак"Маскоўскі драматычны тэатр на Малой Броннай прадставіць на мінскай сцэне прэм'еру спектакля "Сірано дэ Бержэрак" рэжысёра Паўла Сафонава паводле аднайменнай п'есы Эдмона Растана. У галоўных ролях – зорныя акцёры Вольга Ламаносава і Рыгор Анціпенка, якія сталі папулярнымі пасля тэлесерыяла "Не нарадзіся прыгожай". Згодна з рэжысёрскай задумай, мінімалістычная сцэнаграфія Марыуса Яцоўскіса перанясе гледачоў у свет творчасці, што існуе па-за часам, дзе дзякуючы людзям на сцэне абнаўляецца прастора, а прадметы змяняюць сваё прызначэнне. Асаблівым персанажам з'яўляецца і музыка Фаустаса Латэнаса, якая адклікаецца толькі на рэплікі і настрой герояў…

Калі: 29 – 30 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Монаспектакль Алега Басілашвілі ў Мінску

Монаспектакль Алега Басілашвілі ў МінскуСлавуты акцёр – народны артыст СССР Алег Басілашвілі, які атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролям у карцінах Эльдара Разанава "Службовы раман", "Вакзал для дваіх", "Пра беднага гусара закіньце слова" і Георгія Данелія "Асенні марафон" - прадставіць мінскім гледачам монаспектакль "З Пецярбурга з любоўю... Роздум". Адной з апошніх найбольш запамінальных работ артыста стала роля Воланда ў экранізацыі рамана "Майстар і Маргарыта" Уладзіміра Борткі. У творчым вечары ў выкананні таленавітага майстра прагучаць вершы і музычныя творы, прысвечаныя аднаму з самых прыгожых і загадкавых гарадоў свету - Санкт-Пецярбургу.

Калі: 30 красавіка
Дзе: Мінск, ДК МАЗ

Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2015
Каляндар падзей у Беларусі: люты 2015
Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2015

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі