Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Врс 2014

Каляндар падзей у Беларусі: кастрычнік 2014

Прэм'ера балета "Жар-птушка" ў Вялікім тэатры БеларусіПрэм'ера балета "Жар-птушка" ў Вялікім тэатры Беларусі

Арт-праект Zabor у Мінску

Арт-праект Zabor у МінскуВулічны арт-праект, прысвечаны розным напрамкам у сучасным беларускім мастацтве, стартаваў два гады таму ў Мінску на агароджы парку Чалюскінцаў і з той пары набыў мноства прыхільнікаў. Экспазіцыю ўбачылі жыхары сталіцы і абласных гарадоў Беларусі, а таксама знатакі мастацтва з еўрапейскіх сталіц - Варшавы і Парыжа. І цяпер у галоўным музеі краіны выстаўка аб'яднае 10 сучасных беларускіх мастакоў, якія прынялі ўдзел у праекце. У рамках экспазіцыі адбудуцца лекцыі аб сучасным мастацтве, кінапаказы, майстар-класы і спецыяльныя экскурсіі для дзяцей.

Калі: 9 верасня – 6 кастрычніка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

IV Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "TEART-2014"

IV Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "TEART-2014"Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "TEART" прадставіць лепшыя тэатральныя праекты з усяго свету, уключаючы спектаклі прызнаных за мяжой беларускіх рэжысёраў. У гэтым годзе гледачы ўбачаць пастаноўкі калектываў з 8 краін свету: Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Латвіі, Славеніі, Германіі і Даніі. У праграме традыцыйна захаваецца падзел на сусветную, расійскую і беларускую драматургію ў розных жанравых варыяцыях – ад класічных да сучасных пастановак, ад дакументальнага тэатра да пластычнага. Афіцыйна фестываль адкрыецца 3 кастрычніка гучнай танцавальнай прэм'ерай у Вялікім тэатры Беларусі – легендарным балетам Ігара Стравінскага "Жар-птушка" з рэпертуару "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Андрыса Ліепы.

Калі: 27 верасня – 22 кастрычніка
Дзе: Мінск

IX Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску

IX Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў МінскуАдзін з самых яркіх музычных фестываляў Беларусі збярэ на мінскай сцэне вядучых артыстаў сучаснасці. Шэдэўры сусветнай класікі выканаюць вядомыя віртуозы, сярод якіх "рускі італьянец" скрыпач Сяргей Крылоў, беларускі піяніст Расціслаў Крымер, ірландскі піяніст Бары Дуглас, скрыпачы Антал Залаі (Венгрыя) і расіянін Вадзім Рэпін, які сыграе на адной з самых дарагіх скрыпак свету работы Гварнеры. Фестывальную праграму напоўняць і легендарныя музычныя калектывы: Камерата аднаго са старэйшых на планеце Каралеўскага аркестра Канцэртгебау Амстэрдам, Літоўскі камерны аркестр і ўладальнік прэміі "Грэмі" камерны ансамбль "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам маэстра Юрыя Башмета. На адкрыцці фестывалю публіку чакае феерычнае шоу: у час выканання сімфоніі нумар 29 ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта на экране "ажывуць" палотны вялікіх мастакоў другой палавіны XVIII стагоддзя…

Калі: 29 верасня – 7 кастрычніка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
Даведацца падрабязней

"Парад дынастый" у Белдзяржцырку

"Парад дынастый" у БелдзяржцыркуУ новай праграме галоўнага цырку Беларусі гледачоў чакае сустрэча з зоркамі сусветнай арэны – прадстаўнікамі чатырох цыркавых дынастый: Аліханавых, Майхроўскіх, Лявіцкіх і Ермаковых. У рамках грандыёзнага шоу на манеж выйдуць вядомыя канатаходцы, жанглёры, гімнасты, акрабаты, і, вядома, дрэсіроўшчыкі. Нараўне з імі галоўнымі героямі відовішча стануць напарнікі-жывёлы: выхаванцы "Сабачай акадэміі прафесара Ермакова" прадэманструюць унікальныя па складанасці трукі, артысты спектакля "Казінае шоу" выканаюць сінхронны танец, а дрэсіраваныя папугаі пакажуць цуды кемлівасці ў рэжыме нон-стоп. Адметнасць "Парада дынастый" – дынамічны спектакль "Тэатра марскіх жывёл" пад кіраўніцтвам Галіны Майхроўскай, у якім прымуць удзел пінгвіны, сівучы, маржы і марскія львы. На працягу праграмы публіку будзе забаўляць майстар клаўнады народны артыст Расіі Яўген Майхроўскі, які пакажа знакаміты нумар з гіпнозам гусі.

Калі: 20 верасня – 31 кастрычніка
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Прэм'ера балета "Жар-птушка" ў Мінску

Прэм'ера балета "Жар-птушка" ў МінскуНа галоўнай сцэне Беларусі вядомы балетны танцоўшчык і рэжысёр, народны артыст Расіі Андрыс Ліепа прадставіць адноўленую антрэпрызу з "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева, якая ў пачатку ХХ стагоддзя пакарыла сусветныя тэатральныя пляцоўкі. Легендарная пастаноўка Міхаіла Фокіна на музыку Ігара Стравінскага стала візітнай карткай рускага балета і перавярнула ўяўленне публікі аб харэаграфіі. Афармленнем балета займаўся выдатны мастак-сцэнограф Сярэбранага веку –  ураджэнец Гродна Леон Бакст. Госці мінскай прэм'еры ўпершыню ўбачаць балет ва ўнікальных дэкарацыях і касцюмах, адноўленых мастаком Анатолем Нежным па эскізах беларускага майстра.

Калі: 3 кастрычніка
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
Даведацца падрабязней

Група "Машына часу" ў Беларусі

Група "Машына часу" ў БеларусіВядомая рок-група "Машына часу", якая стала легендай савецкага і расійскага рока, наведае Беларусь у рамках гастрольнага тура, прысвечанага 45-гадоваму юбілею калектыву. Творчасць піянераў рок-музыкі вылучае асаблівы эклектычны стыль, у якім арганічна спалучаюцца рок-н-рол і блюз, класічны рок і бардаўская песня. На беларускай сцэне "залаты" склад "Машыны часу" на чале з нязменным лідарам Андрэем Макарэвічам выканае лепшыя кампазіцыі, на якіх вырасла не адно пакаленне меламанаў.

Калі, дзе:
2 кастрычнікаВіцебск, Летні амфітэатр
3 кастрычніка – Мінск, Палац спорту

970-годдзе горада Навагрудка

970-годдзе горада НавагрудкаСтаражытны горад са слаўнай гісторыяй і першая сталіца адной з самых магутных дзяржаў сярэдневяковай Еўропы – Вялікага княства Літоўскага – адзначае юбілей. Паводле падання, Навагрудак у 1044 годзе заснаваў князь Яраслаў Мудры. А ў XIV-XVI стагоддзях тут быў пабудаваны велічны замак, які меў сем вежаў і быў адным з самых магутных на беларускіх землях. Калісьці ў яго сценах праходзіла цырымонія каранацыі першага князя ВКЛ – Міндоўга. Да гэтага часу ў Навагрудку захаваліся дзядзінец (Замкавая гара), руіны замка і вакольнага горада (Малы замак), а таксама фрагменты Касцельнай і Шчытовай вежаў…

970-годдзе горада НавагрудкаЮбілейныя ўрачыстасці ў гонар 970-годдзя пачнуцца 3 кастрычніка – навукова-практычнай канферэнцыяй "Навагрудак праз стагоддзі" і прэзентацыяй новай кнігі аб гісторыі старажытнага горада, яго сучаснасці і развіцці. Асноўная святочная праграма чакае жыхароў і гасцей 4 кастрычніка. На галоўнай плошчы горада адбудуцца тэатралізаваны паказ з інтрыгуючымі сюжэтамі з гісторыі, канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў Гродзенскай вобласці, маладзёжны баль, вялікае шоу зорак беларускай эстрады і канцэрт пераможцаў тэлепраекта "Ведай нашых", феерверк і начная танцавальная праграма. На працягу дня цікавыя мерапрыемствы разгорнуцца і на іншых пляцоўках горада. Будуць адкрыты святочныя выстаўкі і кірмашы, горад майстроў і вуліца сельскіх падворкаў. На гістарычнай Замкавай гары пройдуць спаборніцтвы рыцараў, турнір лучнікаў, паказальныя выступленні па канкуры і цікавыя сярэдневяковыя забавы для гасцей. Да грандыёзнага юбілею ў Навагрудку адкрыецца алея з 16 каменных скульптур, памятны знак 970-годдзя, а на вуліцы Адама Міцкевіча будзе заснаваны новы сквер.

Калі: 3 – 4 кастрычніка
Дзе: Гродзенская вобласць, г. Навагрудак

Першы чэмпіянат Беларусі па фатаграфаванні птушак

Першы чэмпіянат Беларусі па фатаграфаванні птушакНезвычайнае спаборніцтва збярэ ў Мінску аматараў прыроды і актыўнага адпачынку, неабыякавых да ўсё больш папулярнага хобі – фотаанімалістыкі. Па ўмовах чэмпіянату, на працягу зададзенага часу ўдзельнікі павінны сфатаграфаваць як мага больш розных відаў птушак: наяўнасць прафесійнай камеры тут неабавязковая – можна скарыстацца і мабільным тэлефонам. Як адзначаюць арганізатары, на чэмпіянаце важна сфатаграфаваць птушку не блізка і прыгожа, а так, каб была відаць хаця б адна характэрная прыкмета віду.
Максімальную колькасць балаў атрымаюць фотааматары, якія зафіксуюць у кадры больш птушак, а галоўнае, вызначаць, хто ж стаў героем іх фота.

Калі: 5 кастрычніка
Дзе: Мінск

Джэймс Блант у Мінску

Джэймс Блант у МінскуПапулярны брытанскі спявак і музыкант Джэймс Блант, якога называюць апошнім рамантыкам сучаснасці, атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы дэбютнаму альбому "Back to Bedlam". А пасля ашаламляльнага поспеху праніклівай балады "You’re Beautiful" фанаты і музычныя крытыкі назвалі яго "другім Элтанам Джонам". У беларускай сталіцы Джэймс Блант прадставіць вынік трохгадовай работы – чацвёртую па ліку пласцінку "Moon Landing", выпушчаную ў канцы 2013 года. Паводле слоў спевака, альбом атрымаўся вельмі асабістым і пакідае адчуванне лёгкага дэжавю, паколькі ў ім ён вяртаецца да вытокаў, да таго, з чаго пачыналася яго пеўчая кар'ера.

Калі: 5 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Тыдзень мінскай моды – MSK Fashion Week

Тыдзень мінскай моды – MSK Fashion WeekАдна з самых значных падзей у беларускай fashion-індустрыі збярэ прадстаўнікоў вядомых дамоў моды і гандлёвых марак, мадэльераў, стылістаў і модных экспертаў з усяго свету. У гэтым сезоне мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце і на больш высокім узроўні. Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў і гасцей стане адкрыццё грандыёзнай пляцоўкі, дзе адбудуцца паказы калекцый беларускіх і замежных дызайнераў сезона вясна-лета 2015, а таксама мноства цікавых падзей – лекцыі, семінары, майстар-класы, выстаўкі і прэзентацыі… У рамках творчай праграмы юныя артысты тэатра мод пакажуць спектакль па аўтарскай казцы "Шум у шафе".

Калі: 6 – 11 кастрычніка
Дзе: Мінск

Выстаўка "Балет & Горад. Мінск"

Выстаўка "Балет & Горад. Мінск"Дызайнер, эксперт у галіне антыкварыяту, стваральнік трох самых вядомых галерэй у Маскве і Бруге, а таксама арыгінальны фотамастак Уладзімір Чыкін прадстаўляе ў беларускай сталіцы свой незвычайны арт-праект аб узаемадзеянні класічнага мастацтва і сучаснага мегаполіса. У рамках творчага эксперымента аўтар ужо не аднойчы пераносіў класічны балет з прывычнага тэатральнага асяроддзя ў прастору горада. І вось нядаўна "ўдзельнікам" новай фотасерыі стаў Мінск. Яго непаўторная манументальная архітэктура з велічнымі будынкамі Вялікага тэатра і Нацыянальнага мастацкага музея, ажыўленыя магістралі і цудоўныя паркі ператварыліся ў герояў фотакарцін нараўне з прымамі беларускага балета, прыўносячы долю чароўнасці і ў без таго грацыёзныя вобразы танцоўшчыц.

Калі: 10 – 27 кастрычніка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Вечар Сяргея Рахманінава ў Вялікім тэатры Беларусі

Вечар Сяргея Рахманінава ў Вялікім тэатры Беларусі"Самы рускі кампазітар" і піяніст-віртуоз Сяргей Рахманінаў стварыў свой унікальны стыль, які паўплываў на сусветную музыку ХХ стагоддзя, і стаў эталонам для многіх пакаленняў піяністаў з розных краін. У праграме вечара ў Вялікім тэатры Беларусі прагучыць адзін з самых знакамітых харавых твораў – кантата "Вясна", напісаная на верш Мікалая Някрасава "Зялёны шум" у год вяселля кампазітара з Наталляй Сацінай. Дапоўніць рамантычную атмасферу опера "Алека" па паэме Аляксандра Пушкіна "Цыганы", якая ў свой час стала дыпломнай работай 19-гадовага музычнага генія.

Калі: 12 кастрычніка
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Прэм'ера фільма "Белыя росы. Вяртанне" ў Мінску

Прэм'ера фільма "Белыя росы. Вяртанне" ў МінскуВялікая і чаканая прэм'ера фільма "Белыя росы. Вяртанне" адбудзецца ў Мінску 13 кастрычніка. Новая карціна стала працягам адной з самых вядомых работ нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" –  камедыі "Белыя росы", якая адразу пасля выхаду вырвалася ў лідары пракату, сабраўшы 36 млн гледачоў, і была прызнана лепшай камедыяй 1984 года. Сцэнарый да працягу любімай кінастужкі напісалі знакаміты беларускі драматург і аўтар першай версіі "Белых рос" Аляксей Дудараў, рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандра Бутар і Юлія Гірэль. Галоўныя ролі ў карціне сыгралі маладыя беларускія акцёры, а таксама народны артыст Літвы Юозас Будрайціс, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, народная артыстка Расіі Ірына Ягорава, якая здымалася і ў першым фільме. Акрамя таго, з зорнага акцёрскага складу ў "Вяртанні" пасля доўгага творчага перапынку зняўся народны артыст РСФСР Мікалай Карачанцаў.

Калі: 13 кастрычніка
Дзе: Мінск, кінатэатр "Кастрычнік"

Выстаўка-продаж "Winter Sport 2014"

Выстаўка-продаж "Winter Sport 2014"Пляцоўка форуму збярэ прафесіяналаў і прыхільнікаў спорту, турыстаў і аматараў актыўнага і экстрэмальнага адпачынку з усёй Беларусі і краін замежжа. На мінскай выстаўцы прыхільнікі здаровага ладу жыцця знойдуць усё для камфортнага адпачынку і заняткаў спортам: амуніцыю і абсталяванне, адзенне, абутак, экіпіроўку, электроніку, мотатэхніку і тавары для дзяцей. Наведвальнікаў чакаюць прэзентацыі, паказальныя выступленні і розыгрыш прызоў ад партнёраў, а таксама шмат іншых прыемных сюрпрызаў.

Калі: 16 – 18 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Тота Кутуньё ў Мінску

Тота Кутуньё ў МінскуЗнакаміты італьянскі спявак і кампазітар, пераможца конкурсу "Еўрабачанне-1990" у Заграбе Тота Кутуньё – сімвал цэлай эпохі ў эстраднай музыцы. Сусветную славу яму прынеслі рамантычныя балады Et si tu n`existais pas, Salut, Solo Noi, L’Italiano, Amore No, Soli, Donna Mia… Меладычныя хіты кампазітара Кутуньё выконвалі такія зоркі, як Джо Дасен, Даліда, Адрыяна Чэлентана, Ricchi e Poveri, Рэй Чарльз, Мірэй Мацье, Мішэль Сарду, Эмі Сцюарт і Муслім Магамаеў. У Мінску госці канцэрта пачуюць самыя вядомыя і любімыя кампазіцыі Тота Кутуньё, якія пакарылі прыхільнікаў з розных краін.

Калі: 18 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

ХХII Міжнародная выстаўка "Турбізнес-2014"

ХХII Міжнародная выстаўка "Турбізнес-2014"Буйнейшы турысцкі форум Беларусі збярэ прадстаўнікоў вядучых турагенцтваў і кампаній з блізкага і далёкага замежжа. На міжнароднай выстаўцы прафесіяналы і падарожнікі змогуць азнаёміцца з новымі турысцкімі маршрутамі і актуальнымі напрамкамі летняга адпачынку ў 2015 годзе, а таксама набыць туры са скідкамі і атрымаць прыемныя бонусы ад нацыянальных тураператараў. Акрамя таго, наведвальнікаў чакаюць прэзентацыі навінак спартыўнай і турыстычнай амуніцыі і абсталявання, паслуг у галіне страхавання і бяспекі турызму,  а таксама даведнікаў, карт і сувеніраў.
 
Калі: 22 – 24 кастрычніка
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"

Уладзімір Співакоў з праграмай "Час Чапліна"

Уладзімір Співакоў з праграмай "Час Чапліна"Па шматлікіх просьбах гледачоў у Мінск з праграмай "Час Чапліна" вяртаецца выдатны дырыжор нашага часу маэстра Уладзімір Співакоў і Нацыянальны філарманічны аркестр Расіі. Унікальны праект, які аб'яднаў у сабе кінасеанс і сімфанічны канцэрт, заваяваў ашаламляльны поспех па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі: у лютым 2014-га праграма была часткай III Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае". Вось і на гэты раз госці вечара змогуць атрымаць асалоду ад прагляду фільма легендарнага Чарлі Чапліна "Агні вялікага горада" пад віртуознае выкананне арыгінальнай музыкі, якая стала першым кампазітарскім вопытам вялікага коміка ХХ стагоддзя і ўвайшла ў скарбонку сусветнай спадчыны.

Калі: 28 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі