Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2015

Каляндар падзей у Беларусі: чэрвень 2015

Вечары тэатра ў замку РадзівілаўВечары тэатра ў замку Радзівілаў

Выстаўка "Сальвадор Далі і Пабла Пікаса" ў Мінску

Выстаўка "Сальвадор Далі і Пабла Пікаса"Унікальная выстаўка ў Мінску ўпершыню запрашае аматараў мастацтва ўбачыць арыгінальныя работы геніяльных майстроў ХХ стагоддзя – Сальвадора Далі і Пабла Пікаса. Сярод экспанатаў – графіка, літаграфія, скульптура і кераміка, набытыя расійскім калекцыянерам Аляксандрам Шадрыным па ўсім свеце: у музеях, галерэях і аўкцыённых дамах, у тым ліку на знакамітым аўкцыёне Christie’s. У нашы дні мецэнатам сабрана адна з найбуйнейшых калекцый Далі, што займае чацвёртае месца ў спісе сусветнай спадчыны мастака. Сярод рарытэтаў госці ўбачаць знакамітыя тэлефон-лобстар і сюррэалістычныя кветкі, вядомую літаграфію "Жанчыны-кветкі", якая некалькі гадоў вісела ў спальні Сальвадора Далі і Галы… У другой частцы экспазіцыі прадстаўлены познія работы "самага дарагога" мастака ў свеце – Пабла Пікаса, сярод якіх амаль 30 керамічных твораў з былой калекцыі знакамітай сям'і Рам'е.

Калі: 30 красавіка – 28 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў Белдзяржцырку

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў БелдзяржцыркуНовая праграма збярэ ў Белдзяржцырку зорак цыркавога мастацтва і лаўрэатаў міжнародных фестываляў з усяго свету. У захапляльным шоу выступяць рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса: "кароль аднаколавага веласіпеда", уладальнік 40 рэкордаў швед Пітэр Росендаль, вынаходнікі гіганцкіх мыльных бурбалак вядомыя швейцарскія ілюзіяністы Біна і Яна Янг, а таксама італьянскі дрэсіроўшчык Бруна Меджалара, які пакажа заварожваючы нумар з гіганцкімі пітонамі, анакондамі, скарпіёнамі і павукамі. Гледачоў будуць здзіўляць паветраныя акрабаты, гімнасты, акрабаты на падкідной дошцы, а таксама прадстаўнікі знакамітай цыркавой дынастыі – італьянскія клоўны Сальвіні. Акрамя таго, праграму дапоўняць цудоўныя нумары з дрэсіраванымі вярблюдамі, ламамі і малпачкамі.

Калі: 9 мая – 2 жніўня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая Селешчука

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая СелешчукаПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выстаўкам рэпрадукцый вялікіх майстроў жывапісу Марка Шагала і Казіміра Малевіча, запрашае жыхароў і гасцей сталіцы азнаёміцца з творчасцю аднаго з самабытных беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя – графіка, ілюстратара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Селешчука, які стаў адным з самых яркіх прадстаўнікоў сюррэалізму ў айчыннай школе жывапісу. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлена 30 рэпрадукцый "беларускага Сальвадора Далі" са збораў вядучых музеяў краіны, у тым ліку Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава. Наведвальнікі ўбачаць найбольш знакавыя карціны ў творчасці мастака, сярод якіх "Хроніка аднаго дня", "Дарога дадому", "Партрэт дзяўчынкі"…

Калі: 14 мая – 10 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

I Міжнародны фестываль пясчаных скульптур у Мінску

I Міжнародны фестываль пясчаных скульптур у МінскуУнікальны для Беларусі фестываль прадстаўляе работы лепшых майстроў з шасці расійскіх гарадоў: за два тыдні мая на пляцоўцы каля сцен мінскага Храма Усіх Святых "вырасла" дзіўная галерэя скульптур, якую можна наведаць да канца жніўня. Экспазіцыя пад назвай "Сусветная калекцыя" аб'ядноўвае скульптуры, прысвечаныя славянскай культуры, рэлігіі, мастацтву Блізкага Усходу, міфам аб таямнічай Атлантыдзе, загадкавым востраве Пасхі, сонечнай Афрыцы... А адной з самых уражальных скульптур стаў 4-метровы манумент, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З надыходам цемры ў галерэі пад адкрытым небам уключаюцца святлодыёдныя пражэктары, якія робяць крохкія творы мастацтва з пяску яшчэ больш выразнымі і чароўнымі.

Калі: 3 мая – 30 жніўня
Дзе: Мінск, вул. Каліноўскага, 121, каля Храма Усіх Святых

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Аляксандр Градскі ў Мінску

Аляксандр Градскі ў МінскуЗнакаміты спявак, кампазітар і мультыінструменталіст, адзін з заснавальнікаў рускага рока, стваральнік груп "Славяне" і "Скамарохі" – народны артыст Расіі Аляксандр Градскі – апошнія гады вядомы яшчэ і як настаўнік у папулярным расійскім тэлешоу "Голас". Пераможцамі ўсіх трох мінулых сезонаў сталі менавіта падапечныя Градскага – Дзіна Гарыпава, якая прадстаўляла Расію на "Еўрабачанні-2013", беларус Сяргей Валчкоў, Аляксандра Вараб'ёва. У творчай скарбонцы Аляксандра Градскага – больш за 40 музычных кампазіцый да кінафільмаў, 15 альбомаў, а таксама некалькі рок-опер і балетаў. У юбілейным канцэрце ў Мінску ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам выдатнага дырыжора Аркадзя Берына прагучаць самыя знакамітыя аўтарскія і класічныя кампазіцыі маэстра ў розных жанрах: оперы, раманса, джаза і, вядома, рока...

Калі: 3 чэрвеня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Вялікі дабрачынны канцэрт-марафон "Дакрананне да жыцця"

Вялікі дабрачынны канцэрт-марафон "Дакрананне да жыцця"У 2015 годзе ўжо 7-ы раз у Беларусі адбудзецца адна з самых маштабных дабрачынных падзей – канцэрт-марафон "Дакрананне да жыцця", арганізатарам якога з'яўляецца аднайменны фонд дапамогі дзецям. У мінскім Палацы спорту на сцэну выйдуць знакамітыя артысты краіны: Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Алёна Спірыдовіч, група J:MORS, Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў, ТЕО, Uzari&Maimuna... Спецыяльным госцем стане расійская актрыса Яна Паплаўская, вядомая многім дзецям па галоўнай ролі ў музычнай кінаказцы "Пра Чырвоную Шапачку" з калекцыі кінастудыі "Беларусьфільм". Пад дэвізам "Зоркі Беларусі – дзецям!" будуць сабраны сродкі для дапамогі юным пацыентам з анкалагічнымі і гематалагічнымі  захворваннямі, дзецям-сіротам.

Калі: 4 чэрвеня
Дзе: Мінск, Палац спорту, пр. Пераможцаў, 4
Даведацца падрабязней

XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2015"

XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2015"Папулярны фестываль запрашае знатакоў музыкі і паэзіі на канцэрты зорак беларускай эстрады і маладых выканаўцаў. Па традыцыі на сцэне Летняга амфітэатра Маладзечна прагучаць вядомыя песні беларускіх кампазітараў і паэтаў розных пакаленняў. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця, прысвечанай 25-годдзю незалежнасці Беларусі, гледачы пачуюць песню "Маладзечна" выдатнага кампазітара Ігара Паліводы. У праграме фестывалю – выстаўка "Навечна ў памяці народнай...", прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі, канцэрт "Мелодыі роднай зямлі" пры ўдзеле вядомых народных калектываў, юбілейны канцэрт кампазітара Алега Молчана "Песня мая...", а таксама шоу "Зоркі "Зорнага дыліжанса", у якім выступяць Дзмітрый Калдун, група IOWA, Ганна Шаркунова... Адной з галоўных падзей па традыцыі стане конкурс маладых вакалістаў: у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга ўдзельнікі выканаюць папулярныя беларускія шлягеры.

Калі: 5 – 7 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, г. Маладзечна, п. Чысць

"Свет кароткага метра" ў Мінску

"Свет кароткага метра" ў МінскуУ рамках праекта прыхільнікі cinema змогуць убачыць лепшыя ігравыя кароткаметражныя стужкі апошніх гадоў, сярод іх – намінанты і ўладальнікі прэстыжных сусветных прэмій і кінафестываляў ("Оскар-2015", "Берлінале-2015", Канскі кінафестываль-2014, "Лос-Анджэлес", "Сандэнс"). У калекцыі прадстаўлена 6 замежных кароткаметражак у розных жанрах: драма, камедыя, трагікамедыя, вестэрн і сюррэалістычны гратэск. Акрамя таго, праграму дапоўніць фільм, зняты маладым беларускім рэжысёрам і адабраны нацыянальнай камісіяй. Гледачоў чакаюць аўтарскія "кароткія метры" са знакамітымі людзьмі, сярод якіх брытанка Салі Хокінс, адна з вядучых актрыс Японіі, вядомая па кінастужцы "Мемуары гейшы", Каоры Мамоі, лаўрэат прэмій "Оскар", "Залаты глобус" і BAFTA, двухразовы намінант на "Эмі" Джым Бродбент...

Калі: 5 – 7 чэрвеня
Дзе: кінатэатры Мінска і абласных гарадоў
Даведацца падрабязней

Джазавыя вечары каля Ратушы

Джазавыя вечары каля РатушыМіжнародны музычны праект запрашае жыхароў і гасцей Мінска паглыбіцца ў джазавыя рытмы. У самым сэрцы беларускай сталіцы віртуозы з Беларусі, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швецыі і Даніі прадставяць свае кампазіцыі ў розных стылях – этна, джазавая класіка, блюз, соўл. У ліку праслаўленых удзельнікаў летніх вечароў – дацкі вакаліст і мультыінструменталіст Мадс Маціяс, шведская група Copro, польская спявачка, піяністка і кампазітар Беата Пшыбытэк, а таксама "ікона брытанскага джаза" па версіі часопіса "Time" Дзяніс Баптыст. На адной сцэне з мэтрамі еўрапейскага джаза выступяць і вядучыя беларускія выканаўцы: Аляксандр Старажук і Уладзімір Бялоў, Трыа Канстанціна Гарачага і група  "Яблычны чай".

Калі: 6, 13, 20 чэрвеня
Дзе: Мінск, плошча Свабоды
Даведацца падрабязней

Група Scorpions у Мінску

Група Scorpions у МінскуЛегендарныя музыканты Scorpions зноў вяртаюцца ў Беларусь у рамках грандыёзнага сусветнага туру "Return to Forever", прысвечанага 50-годдзю групы. За сваю творчую кар'еру нямецкія рокеры прадалі больш за 100 мільёнаў копій альбомаў і сыгралі больш за 5000 канцэртаў у 80 краінах, стаўшы адной з самых паспяховых рок-груп у свеце. У беларускай сталіцы Scorpions прадставяць кампазіцыі са свайго новага, дваццатага па ліку альбома, а таксама ўнікальны фільм "Forever and a Day", зняты вядомым рэжысёрам Кацяй фон Гарнье аб "закулісных" буднях рок-зорак – куміраў мільёнаў. Акрамя таго, у праграме прагучаць "залатыя" хіты за ўсю гісторыю існавання Scorpions, сярод якіх "Wind of Change", "Still Loving You", "Rock You Like a Hurricane", "Send Me an Angel"...

Калі: 10 чэрвеня
Дзе: Мінск-Арэна
Даведацца падрабязней

Музычныя вечары ў Мірскім замку

Музычныя вечары ў Мірскім замкуГрандыёзны музычны фестываль па традыцыі праходзіць каля сцен Мірскага замка – адной з самых выдатных архітэктурных мясцін Беларусі, якая занесена ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На працягу некалькіх вечароў гледачоў чакаюць яркія шоу пад адкрытым небам пры ўдзеле папулярных артыстаў беларускай і сусветнай эстрады. У праграме:

12 чэрвеня
21:00 "Песня года Беларусі-2015"
01:00 Канцэрт рок-груп "Жывы рок"

13 чэрвеня
19:00 Юбілейны канцэрт Аляксея Хлястова "Лепшыя песні для вас"
21:00 Юбілейны канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Алёны Ланской "Сапраўдная"
23:30 "Песня года Беларусі-2015"

14 чэрвеня
21:00 "Песня года Беларусі-2015"
01:00 Сольны канцэрт Лаліты

Дзе: Гродзенская вобласць, г.п. Мір, замкавы комплекс "Мір"

ХVІІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік"

ХVІІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік"Міжнародны фестываль у беларускім Паазер’і збярэ прафесійныя і аматарскія калектывы мастацкай творчасці з усёй краіны. Акрамя традыцыйнага конкурсу ансамбляў і выканаўцаў народнай музыкі, у праграме свята нацыянальнай культуры – фотавыстаўка "Горад. Гісторыя. Людзі", вечар класічнай музыкі, тэатралізаваны паказ "Музыка беларускіх палацаў і сядзіб", канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, а таксама "Горад майстроў" пры ўдзеле народных умельцаў з Віцебскай вобласці. Адной з самых яркіх падзей стане музычна-тэатралізаваны паказ "Пастаўскі баль", які пройдзе ў палацы, што належаў у XVIII стагоддзі знакамітай дынастыі Тызенгаўзаў.

Калі: 12 – 14 чэрвеня
Дзе: Віцебская вобласць, г. Паставы

"Central Fashion Market-2015" у Мінску

"Central Fashion Market-2015" у МінскуЛетні модны маркет у Мінску запрашае знатакоў дызайнерскага адзення і аксесуараў, незвычайных аўтарскіх сувеніраў... У рамках мерапрыемства маладыя беларускія дызайнеры прадставяць эксклюзіўныя калекцыі жаночага і мужчынскага адзення, аксесуары і біжутэрыю, а таксама арыгінальныя прадметы дэкору, сувеніры і падарункі ручной работы. Акрамя таго, у рамках моднага маркета кафэ і рэстараны азнаёмяць наведвальнікаў з культурай і гастранамічнымі традыцыямі розных краін свету: сярод удзельнікаў праекта – рэстаран турэцкай кухні, італьянская піцэрыя, сушы-бар, піўны паб у брытанскім стылі, бургерная, хот-дог кафэ...

Калі: 14 чэрвеня
Дзе: Мінск, гастранамічны цэнтр Food Republic, вул. Я. Купалы, 25

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"Адзін з самых буйных міжнародных праектаў Вялікага тэатра Беларусі зноў запрашае паклоннікаў атрымаць асалоду ад шэдэўраў сусветнага опернага і балетнага мастацтва ў выкананні вядучых артыстаў беларускай і сусветнай сцэны:

17 чэрвеня – балет "Лебядзінае возера"
Партыі Адэты-Адыліі танцуе прыма-балерына тэатра "Крамлёўскі балет" заслужаная артыстка Расіі Аляксандра Цімафеева.

18 чэрвеня – аднаактовыя балеты "Жар-птушка" і "Шэхеразада"
У галоўнай партыі – Аляксандра Цімафеева.

19 чэрвенябалет "Лаўрэнсія"
У ролі Лаўрэнсіі – лаўрэат міжнародных конкурсаў вядучая салістка Тбіліскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Лалі Кандэлакі.

21 чэрвеня – тэатр балета імя Леаніда Якабсона прадстаўляе балет "Рамэа і Джульета"

22 чэрвеня – балет "Жызэль, або Вілісы" пры ўдзеле заслужанай артысткі Расіі Кацярыны Борчанка

23 чэрвеня – Вечар сучаснай харэаграфіі

24 чэрвеня – Гала-канцэрт зорак сусветнага балета

Калі: 17 – 24 чэрвеня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Трэці "Сырны фестываль у Мінску"

Трэці "Сырны фестываль у Мінску"Чарговы раз смачны фестываль збярэ на адной пляцоўцы вядучыя малочныя брэнды Беларусі і лепшых сыраробаў краіны, якія прадставяць свае класічныя прадукты і незвычайныя навінкі. Госці свята змогуць прыняць удзел у народнай дэгустацыі "Лепшы сыр", атрымаць "сырны сюрпрыз" ад тэатра ўзаемадзеяння "Мусташ", навучыцца адрозніваць сыр ад сырнага прадукту, паспаборнічаць у "мышыных забегах", выканаць сырны танец, а таксама выпрабаваць удачу ў "Сырным казіно". Акрамя таго, аматараў духмянага малочнага прадукту чакаюць вялікае кулінарнае шоу, майстар-класы ад вядомых шэф-повараў Беларусі і шмат прыемных сюрпрызаў – "сырныя навіны", інтэлектуальны трэнінг, інтэрв'ю, віктарыны і конкурсы. Для маленькіх наведвальнікаў падрыхтаваны арыгінальныя забавы – "свята марожанага і ласункаў", конкурсы, гульні, баі за сыр з Пацучыным каралём, спартыўныя спаборніцтвы і нават "сырныя Алімпійскія гульні" (пад’ём сыру, скачкі з сырам, сырныя забегі).

Калі: 20 чэрвеня
Дзе: Мінск, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

"Купальскае Кола" Open Air Festival 2015

"Купальскае Кола" Open Air Festival 2015Каларытны фестываль, прысвечаны традыцыям старажытнага беларускага свята Купалле, на два дні збярэ гасцей у знакамітым этнаграфічным музеі "Дудуткі". У бягучым годзе міжнародны этнафорум пад адкрытым небам пашырыць межы, аб'яднаўшы навуковую і забаўляльную праграмы. Тут пройдуць тэматычныя канферэнцыі і семінары, майстар-класы, дзе можна падрабязней даведацца аб спрадвечных традыцыях і абрадах. Акрамя таго, для ўдзельнікаў фолк-фестывалю будуць працаваць цікавыя пляцоўкі: горад майстроў (кавальская справа, ганчарства, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва), кірмаш, этнапляцоўка (традыцыйныя абрады Купалля, варажба, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія кастры), карчма (стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы)...

Самым эфектным мерапрыемствам стане вялікі open-air канцэрт з удзелам калектываў айчыннай і замежнай folk/folk-rock сцэны, дзе гасцей чакаюць жывы гук і разнастайнасць стыляў – ад архаічных працяжных песень палескіх вёсак да фолк-метала на аснове абрадавых кампазіцый. І, вядома, Купалле ў "Дудутках" не абыдзецца без пошукаў таямнічай "папараць-кветкі"

Калі: 20 – 21 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дудуткі
Даведацца падрабязней

XXII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"

XXII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"Фестываль духоўнай музыкі ў Магілёве кожны год збірае больш за 900 салістаў і творчых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Польшчы, Сербіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Мексікі, Венесуэлы... Акрамя традыцыйных конкурсаў вакалістаў, харавых і вакальных калектываў, праграма форуму ўключае тэатральныя паказы, канцэрты класічнай і арганнай музыкі, перазвону, выступленні маладзёжных груп, а таксама шмат іншых цікавых мерапрыемстваў – канферэнцыі, выстаўкі духоўнай літаратуры, майстар-класы і творчыя сустрэчы.

Калі: 23 – 27 чэрвеня
Дзе: Магілёў

XIII Міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" ў Бабруйску

XIII Міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" ў БабруйскуУ бягучым  годзе на міжнародным фестывалі ў горадзе Бабруйску збяруцца народныя калектывы і прафесійныя салісты з краін Еўропы і Азіі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, а таксама ЗША. Гэты творчы форум пройдзе пад дэвізам "Фестываль дружбы – за мір і згоду без межаў". Прадстаўнікі розных краін прымуць удзел у святочным тэатралізаваным шэсці па цэнтральных вуліцах горада, канцэртах і творчых сустрэчах, традыцыйным вечары дружбы, а таксама выстаўцы сувеніраў і конкурсе "Вянок" на лепшы падарунак фестывалю. Гасцей фестывальнага Бабруйска чакаюць выстаўкі, тэатралізаваныя і забаўляльныя шоу, кірмашы рамеснікаў, конкурсы, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні на падворках удзельнікаў форуму.

Калі: 25 – 29 чэрвеня
Дзе: Магілёўская вобласць, г. Бабруйск
Даведацца падрабязней

Фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

XXII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"Унікальны фестываль у фармаце open-air збярэ вядучых артыстаў Вялікага тэатра Беларусі і знатакоў опернага і балетнага мастацтва ў адным з самых раскошных палацава-паркавых ансамбляў Еўропы – легендарнай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. У праграме форуму – балетныя спектаклі, оперныя канцэрты і творчыя вечары, выстаўкі. Па традыцыі галоўнымі пляцоўкамі стануць: унутраны двор замка, Тэатральная і Гетманская залы, а таксама Нясвіжскі Фарны касцёл Божага цела і гарадская ратуша.

26 чэрвеня

  • канцэрт харавога калектыву Вялікага тэатра пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Ніны Ламановіч
  • вечар балетаў "Жар-птушка" І. Стравінскага і "Шэхеразада" М. Рымскага-Корсакава

27 чэрвеня

  • канцэрт "Кахання нягучныя словы" пры ўдзеле салісткі оперы, уладальніцы медаля Францыска Скарыны Таццяны Траццяк і струннага квінтэта "Серэнада"
  • опера "Паяцы" Р. Леанкавала, запрошаны маэстра – народны артыст Азербайджана Ялчын Адзігезалаў

28 чэрвеня

  • вечар аднаактовых опер "Служанка-паненка" (Дж. Пергалезі) і "Капельмайстар" (Д. Чымароза)
  • гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра "Вялікай Перамозе прысвячаем...", прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне


Калі: 26 – 28 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі