Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Oct 2012

Каляндар падзей у Беларусі: лістапад 2012

ХХХVІII Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень"

На фестывалі ў беларускай сталіцы гучаць лепшыя творы розных жанраў ад сімфанічнай музыкі да джаза ў выкананні музыкантаў з Расіі, Польшчы, Літвы, Італіі, Ізраіля, Малдовы, Нідэрландаў, Сербіі... І ўпершыню ў яго рамках праходзіць міжнародны музычны форум "Беларусы свету", на які сабраліся выхадцы з Беларусі, што выступаюць на самых прэстыжных сцэнах свету.

Калі: 14 кастрычніка – 23 лістапада
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
Даведацца больш падрабязна

Тыдзень моды ў Беларусі

Belarus Fashion Week сезона Вясна-Лета 2013 пакажа калекцыі вядучых беларускіх і замежных дызайнераў – TARAKANOVA, FUR GARDEN, RadaStyle, MYKYTYUK&YATSENTYUK (UA), Harydavets&Efremova, Natalia Gaidarzhi, Onder Ozkan (TUR), Davidova, Natasha TSU RAN, Lat'el (RUS), KUCHERENKO, BOITSIK, FELICITY by Aiplatov. Навінка гэтага тыдня – пляцоўка OFF SCHEDULE з паказамі маладых дызайнераў і прэзентацыямі новых брэндаў.

Калі: 30 кастрычніка – 4 лістапада
Дзе: Мінск, Палац мастацтваў
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка "Марк Шагал: жыццё і каханне"

На працягу некалькіх месяцаў у беларускай сталіцы можна ўбачыць карціны вялікага мастака ХХ стагоддзя Марка Шагала. Выстаўка работ знакамітага ўраджэнца Беларусі з калекцыі Музея Ізраіля завяршае юбілейны 125-ы год з дня нараджэння майстра. У экспазіцыі – 89 твораў розных перыядаў (з 1910-х па 1961 год), якія прадстаўляюць шматгранную творчасць непераўзыдзенага Шагала –  пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі, ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі.

Калі: 1 лістапада 2012 г. – 28 студзеня 2013 г.
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна

XIX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад-2012"

У гэтым годзе буйнейшы кінафорум, які стаў візітнай карткай Беларусі, пройдзе пад дэвізам "Мы любім кіно". Праграма з лепшых кінанавінак свету, знакамітыя госці на чырвонай дарожцы, займальныя прагляды, творчыя сустрэчы – усё гэта дорыць гледачам "Лістапад-2012". А 3 – 6 лістапада ў яго рамках пройдзе Міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік-2012".

Калі: 2 – 9 лістапада
Дзе: Мінск
Даведацца больш падрабязна

V Міжнародны фестываль прыгажосці "Ружа Вятроў Hair 2012"

Міжнародны фестываль прыгажосці па цырульніцкім мастацтве, нейл-дызайне і дэкаратыўнай касметыцы "Ружа вятроў Hair 2012" праходзіць у рамках XI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі індустрыі прыгажосці і здароўя "Інтэрстыль". Спецыялісты з розных краін свету будуць спаборнічаць у мастацтве стварэння модных вобразаў і дарыць гасцям фестывалю захапляльнае шоу.

Калі: 7 – 10 лістапада
Дзе: Мінск

Палацавы баль у Нясвіжы

Упершыню ў адкрытым пасля рэстаўрацыі Нясвіжскім замку адбудзецца дабрачынны палацавы баль, у якім прымуць удзел лепшыя беларускія і замежныя артысты, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва. Гасцей чакаюць музыка караля вальса Іагана Штрауса, бальныя гульні, тэматычныя салоны, тэатральныя і касцюміраваныя паказы, смачныя пачастункі. А дабрачынны аўкцыён будзе збіраць сродкі на аднаўленне помніка гісторыка-культурнай спадчыны XVI стагоддзя Навагрудскага замка.

Калі: 10 лістапада
Дзе: Мінская вобласць, Нясвіж, Нясвіжскі палац
Даведацца больш падрабязна

I Міжнародны джазавы фестываль "JazzinMinsk-2012"

У беларускай сталіцы збяруцца джазмэны-віртуозы з ЗША, Бразіліі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Італіі і Расіі. Гледачам абяцаюць гіганцкую хвалю сусветнага джаза. Кожны канцэрт прысвечаны пэўнай музычнай тэме: "Шэдэўры Уітні Х'юстан", "Магія Афрыкі", "Карнавал на Кубе", "Трыумф вакальнага джаза", "Цуды джазавага раяля", "Падарожжа ў свет Глена Мілера", "Джаз па-беларуску"... У дзень закрыцця ўсе выканаўцы збяруцца на адной сцэне на грандыёзны джэм-сэйшн.

Калі: 19 – 22 лістапада
Дзе: Мінск

XVII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі"

Цудоўная арганная музыка ў жывым выкананні гучыць у канцэртнай зале старадаўняга Сафійскага сабора ў Полацку. На працягу некалькіх тыдняў прыхільнікі музычнага мастацтва могуць атрымаць асалоду ад выступленняў лепшых выканаўцаў з Расіі, Украіны, Швейцарыі, Італіі, Польшчы.

Калі: 28 кастрычніка – 2 снежня
Дзе: Віцебская вобласць, Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца больш падрабязна

XXV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC)

Буйнейшы і адзін з самых прэстыжных форумаў сучаснай харэаграфіі ў Еўропе. Галоўная падзея – Міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі, удзел у якім прымуць калектывы, балетныя трупы і артысты танцавальных праектаў з розных краін свету. Па-за конкурсам фестываль абяцае цікавую праграму з пастановак пераможцаў папярэдніх IFMC, майстар-класы лепшых харэографаў.

Калі: 21 – 25 лістапада
Дзе: Віцебск
Даведацца больш падрабязна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі