Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліс 2015

"Калядны кірмаш" пачне працаваць у Мінску з 12 снежня

26 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. У Мінску (на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту па праспекце Пераможцаў) з 12 снежня бягучага года пачнуць працаваць кірмашовыя рады "Калядны кірмаш". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

"Наведвальнікам прапануюць гарачыя бліны, шашлыкі, смажаную бульбу, дранікі, навагоднія падарункі, ласункі, свежую выпечку, гарачы шакалад і глінтвейн. Штодзённа, па 15 студзеня 2016 года, і ў навагоднюю ноч яны будуць забяспечваць святочнае абслугоўванне мінчан", - удакладніла Ніна Емяльянава.

Кіраўнік профільнага ўпраўлення мэрыі расказала, што з кастрычніка ва ўнівермагах ААТ "ЦУМ "Мінск", ААТ "ГУМ", ГКУП "Беларусь", ТАА "ГД "На Нямізе" і УП "Кірмаш" адкрыты спецыялізаваныя аддзелы па рэалізацыі ёлачных цацак, штучных ёлак і іншай святочнай атрыбутыкі. Дадатковы продаж навагодняга асартыменту арганізаваны практычна ва ўсіх магазінах горада, уключаючы прадуктовыя.

"На ўзгадненні знаходзіцца праект рашэння Мінгарвыканкама аб павелічэнні рэжыму работы гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў бытавога абслугоўвання ў перадсвяточныя і святочныя дні. Прадугледжана функцыянаванне аб'ектаў без закрыцця на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні і іншыя мерапрыемствы з 15 снежня па 15 студзеня", - адзначыла субяседніца.

У снежні, паводле яе слоў, гандлёвыя арганізацыі сталіцы запланавалі правесці больш як 2 тыс. разнастайных перадсвяточных мерапрыемстваў.

Ніна Емяльянава таксама дадала, што 25 снежня на праспекце Пераможцаў пройдзе кірмаш "Навагодні падарунак!", на якім пакупнікам прапануюць шырокі асартымент ёлачных упрыгажэнняў, цацак, сувеніраў, падарачных набораў, харчовых тавараў і прадукцыю ўласнай вытворчасці да святочнага стала. Святочныя кірмашы адбудуцца ва ўсіх раёнах горада.

Да Новага года і Ражджаства ва ўнівермагах горада арганізуюць дні скідак, правесці якія плануецца ў лістападзе і ў снежні.

29 лістапада ў гандлёвай сетцы Мінска аб'яўлены "Адзіны дзень скідак": скідкі пакупнікам на ўсе нехарчовыя тавары будуць прадастаўлены ва ўнівермагах ААТ "ЦУМ Мінск" (17 працэнтаў), ТАА "ГД "На Нямізе" (20 працэнтаў), ГКУП "Універмаг Беларусь" (20 працэнтаў), УП "Кірмаш" (15 працэнтаў), ГКУП "Бліскавіца" (15 працэнтаў), ЗАТ "Лянок" (20 працэнтаў), ААТ "ГУМ", ЗАТ "Інтэрпартнёр", ГТАА "Севяранка" (скідкі да 20 працэнтаў на тавары асобных вытворцаў). Гандлёвы цэнтр "Сталіца" далучыцца да распрадажы. Магазіны ў гандлёвым цэнтры прапануюць скідкі ад 15 працэнтаў і вышэй на золата, серабро, гадзіннікі, біжутэрыю, мужчынскае і жаночае адзенне, абутак, цацкі для дзяцей, а шэраг магазінаў - 20 працэнтаў на ўсе тавары.

"Падрыхтоўка да Калядных і Навагодніх свят пачата ў сталіцы загадзя. З гэтай мэтай актывізавана работа з прамысловымі прадпрыемствамі рэспублікі і пастаўшчыкамі па фарміраванні асартыменту падарункаў і сувеніраў, ёлачных цацак, тавараў з каляднай і навагодняй тэматыкай", - дадала Ніна Емяльянава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі