Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Nov 2016

Каля 300 замежных турыстаў зарэгістраваліся для бязвізавага наведвання

9 лістапада, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Амаль 300 замежных турыстаў зарэгістраваліся для бязвізавага наведвання Гродна з моманту ўступлення 26 кастрычніка ў сілу ўказа нумар 318, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Для атрымання дакумента, што дае права на бязвізавае наведванне на тэрмін да пяці дзён парка Аўгустоўскі канал і прылеглых тэрыторый, турысты звяртаюцца да тураператараў у сваёй краіне. Як растлумачылі ў аблвыканкаме, пакуль большасць з іх скарысталіся гэтай магчымасцю ў Польшчы.

Паводле даных на 9 лістапада, турыстычныя паездкі без віз праз пункты пропуску Гродзенскай пагранічнай групы ўжо зрабілі больш за 170 з зарэгістраваных іншаземцаў. У асноўным гэта грамадзяне Польшчы, на другім месцы - літоўскія суседзі. Таксама сярод "бязвізавых" турыстаў - госці з Іспаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Бельгіі. Калі за пяць дзён кастрычніка ў зону турысцка-рэкрэацыйнага парка "Аўгустоўскі канал" і прылеглых тэрыторый прыехала 45 замежных турыстаў без беларускай візы, то за другі тыдзень - ужо больш за 130 чалавек. Большасць з іх запланавалі паездку ў Гродзенскую вобласць праз пункты пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы і "Прывалка" на беларуска-літоўскай.

"Няпоўныя два тыдні дзеяння ўказа ўжо даюць магчымасць акрэсліць напрамкі для далейшай работы па паляпшэнні якасці прыёму гасцей, - адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. - Гэта інфармаванне, напаўненне сайтаў інфармацыяй на розных мовах, развіццё сайтаў рэстаранаў і гасцініц. "Акрамя таго, неабходна арганізаваць больш зручнае перасячэнне турыстамі граніцы - гэта актуальна ў сувязі з чэргамі, што ўтвараюцца ў пунктах пропуску. Калі з турыстычнымі групамі праблема вырашаецца, то пытанне аб арганізацыі хуткага пропуску індывідуальных турыстаў будзе прапрацоўвацца", - дадаў ён.

Замежныя турысты атрымалі магчымасць прыязджаць у спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" без візы з 26 кастрычніка. Гэта прадугледжана ўказам ад 23 жніўня 2016 года нумар 318 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян". У так званую бязвізавую зону ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна. Такі рэжым будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі