Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліп 2018

Каля 2 тыс. удзельнікаў збярэ ў Магілёве V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел амаль 2 тыс. чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва". Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў. Секцыі пройдуць па асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека. Важным элементам праграмы будучага форуму стане яе дзелавая частка - пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, бізнес-сустрэчы і дзелавыя перагаворы, у якіх прымуць удзел кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін.

За час існавання форуму заключана камерцыйных кантрактаў і пагадненняў на суму эквівалентную больш як $930 млн. Напрыклад, калі па выніках ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі такіх дакументаў падпісана прыкладна на $300 млн, то па выніках IV форуму - больш за $400 млн. "Разлічваем, што ў бягучым годзе сума падпісаных на форуме камерцыйных кантрактаў і пагадненняў будзе не ніжэйшай, чым у папярэднія гады", - адзначылі ў прэс-службе.

У час форуму традыцыйна пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Будуць абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязей, а таксама роля парламенцкага вымярэння ў развіцці беларуска-расійскіх адносін.

Пройдуць таксама Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, турнір па хакеі з шайбай Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей і іншыя мерапрыемствы.

У дні форуму будзе працаваць выстаўка-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. У час нацыянальных святочных экспазіцый пройдуць майстар-класы, выстаўкі-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, народныя атракцыёны, фальклорныя гульнявыя праграмы з удзелам аматарскіх калектываў, дэгустацыя нацыянальных страў, спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы. На працягу ўсіх дзён работы выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана канцэртная праграма "Садружнасць культур - садружнасць народаў" з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Арганізатарам выступаюць Савет Рэспублікі Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі