5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваслаўны Мінск раніцай 8 студзеня 2016 года сустрэне вялікую святыню - каўчэг з часцінкай мошчаў апостала Андрэя Першазванага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускай праваслаўнай царкве.
Часцінку мошчаў апостала прывязуць у беларускую сталіцу з грэчаскага вострава Корфу. Святыня з'явілася там у 1537 годзе, яе прынеслі ў мясцовы храм свяціцеля Мікалая з Іерусаліма, аб чым сведчаць дакументы з Гістарычнага архіва Корфу. Па благаславенні мітрапаліта Керкірскага, Паксійскага і Дыяпантыйскіх астравоў Нектарыя яна будзе даступная для пакланення беларускім вернікам.
Святыня будзе прынесена ў храм дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Пакланіцца мошчам вучня Хрыстовага змогуць усе жадаючыя.