Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Dec 2016

Юныя віртуозы ігры на фартэпіяна 6 краін паспаборнічаюць у Гомелі

1 снежня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Юныя віртуозы ігры на фартэпіяна з Беларусі, Ізраіля, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны прымуць удзел у міжнародным конкурсе "Музыка надзеі", які пройдзе з 5 па 9 снежня ў Гомелі. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА член аргкамітэта Святлана Батусава.

Па традыцыі, пачатак якой быў пакладзены ў 1996 годзе, удзельнікі "Музыкі надзеі" будуць спаборнічаць у канцэртнай зале гомельскага каледжа мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага. У гэтым годзе ў горад над Сожам прыедуць больш за 60 маладых выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў, гімназій, каледжаў, каб прадэманстраваць сваё майстэрства. "Паводле ўмоў конкурсу, спецыялізацыя выканаўцаў у розныя гады адрозніваецца. У мінулым годзе, напрыклад, мы прымалі тых, хто аддае перавагу духавым і ўдарным інструментам, а ў наступным будзем чакаць у госці юныя таленты, якія навучаюцца ігры на струнных смычковых інструментах", - адзначыла Святлана Батусава.

Удзельнікі конкурсу будуць падзелены на групы. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі лаўрэатаў і грашовымі прэміямі. У заключным канцэрце прымуць удзел усе лаўрэаты конкурсу.

Журы конкурсу ўзначаліць Ігар Алоўнікаў - саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі.

У дні конкурсаў тут традыцыйна праходзяць канцэрты выдатных музыкантаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, а члены журы праводзяць майстар-класы. Адным з арганізатараў "Музыкі надзеі" з'яўляецца Міністэрства культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі