Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Aug 2015

Яна Несцерава прынесла Беларусі першую ўзнагароду ЧС-2015 па водных відах спорту ў хай-дайвінгу

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую ўзнагароду заваявалі прадстаўнікі Беларусі на чэмпіянаце свету-2015 па водных відах спорту, што праходзіць у расійскай Казані. Яна Несцерава ў хай-дайвінгу стала бронзавым прызёрам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двух абавязковых скачкоў з 20-метровай вышкі з каэфіцыентам складанасці 2,6 і 3,4 адпаведна беларуска дзяліла другую пазіцыю з амерыканкай Сесіль Карлтан (па 145,70 бала). У трэцім вырашальным раўндзе Несцерава заявіла скачок з каэфіцыентам складанасці 3,8 і выканала яго практычна бездакорна, атрымаўшы 87,40 бала. Дзве саперніцы беларускай спартсменкі змаглі выступіць у заключным раўндзе больш ярка. Пераможца спаборніцтваў са Злучаных Штатаў Амерыкі Рэйчэл Сімпсан адвольны скачок выконвала з каэфіцыентам 4,0 ацэнены на 102 бала. Яе суайчынніца Сесіль Карлтан атрымала ацэнку 91,65 бала пры каэфіцыенце складанасці адвольнай спробы 3,9.

Па суме выступленняў чэмпіёнкай свету стала Сімпсан (258,70), другое месца заняла Карлтан (237,35), трэцяе - Несцерава (233,1).

Плыўцы зборнай Беларусі 4 жніўня не прымалі ўдзел у спаборніцкіх сесіях планетарнага чэмпіянату. 5 жніўня ў барацьбу ўступяць Святлана Хахлова (дыстанцыя 50 м на спіне), а таксама Яўген Цуркін і Арсеній Кухараў (абодва - 100 м вольны стыль). Пакуль на сусветным форуме беларускія майстры плавання не змаглі прабіцца ні ў адзін фінал. Бліжэйшым за астатніх да вырашальнага заплыву быў Яўген Цуркін на сваёй кароннай дыстанцыі 50 м батэрфляем, на якой у мінулым годзе стаў чэмпіёнам Еўропы, аднак на гэты раз завяршыў выступленне на паўфінальным этапе, дзе стаў 11-м з рэзультатам 23,41 сек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі