Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Май 2014

IX Беларускі міжнародны медыяфорум пройдзе 8-12 чэрвеня

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. IX Беларускі міжнародны медыяфорум пройдзе 8-12 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

У папярэднія гады медыяфорум праходзіў у другой палавіне мая, аднак у бягучым годзе дата яго правядзення перанесена на наступны месяц. Як растлумачыла Лілія Ананіч, гэта ў першую чаргу звязана са святкаваннем 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і правядзеннем у Мінску чэмпіянату свету па хакеі.

Медыяфорум пройдзе пад дэвізам "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету". Свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі ўжо 20 краін, цяпер у самым разгары падрыхтоўка да яго.

Беларускі міжнародны медыяфорум традыцыйна выступае дыскусійнай пляцоўкай для абмену думкамі і выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый прадстаўнікамі экспертнай і медыясупольнасці краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Беларускі саюз журналістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі