Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Врс 2015

Грузінскія "дажынкі" адбудуцца ў Мінску

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузінскія "дажынкі" адбудуцца ў Мінску 26 верасня. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац пасля перагавораў з мэрам Тбілісі Давідам Нарманія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінгарвыканкам звярнуліся прадстаўнікі грузінскай дыяспары, якія прапанавалі 26 верасня правесці ў Мінску мерапрыемства, аналагічнае беларускім дажынкам. Мы гэту ідэю падтрымалі. Лічу, што гараджане павінны бліжэй азнаёміцца з Грузіяй, убачыць, чым жыве гэта краіна, якія ў яе звычаі. Упэўнены, што гэта мерапрыемства стане сапраўдным святам для мінчан і гасцей сталіцы", - сказаў Андрэй Шорац.

Сёння Мінск і Тбілісі сталі гарадамі-пабрацімамі. Адпаведнае пагадненне падпісалі ў беларускай сталіцы мэры двух гарадоў. Дагавор пасадзейнічае развіццю міжнародных, эканамічных і культурных сувязей, а таксама ўстанаўленню і пашырэнню навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, умацаванню інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, адукацыі і спорту. Пагадненне з'яўляецца бестэрміновым і ўступіла ў сілу 11 верасня бягучага года.

Афіцыйны візіт у Мінск дэлегацыі Тбілісі на чале з мэрам горада пачаўся сёння. Удзельнікі дэлегацыі не толькі азнаёмяцца з беларускай сталіцай, але і наведаюць некаторыя прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі