Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Mar 2017

Група NAVIBAND адпраўляецца ў прома-тур да "Еўрабачання"

Група NAVIBAND адпраўляецца ў прома-тур да "Еўрабачання"23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група NAVIBAND, прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", адпраўляецца ў прома-тур, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Так, 25-26 сакавіка NAVIBAND і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі прымуць удзел у pre-party "Еўрабачання" ў Рызе. Традыцыйна вечарынка, арганізаваная фанатамі папулярнага песеннага конкурсу, становіцца адной з першых, дзе канкурсанты з розных краін могуць пазнаёміцца, а таксама паразмаўляць з журналістамі міжнародных СМІ.

Затым 3-6 красавіка Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук адправяцца ў Тэль-Авіў, дзе таксама на прома-мерапрыемстве прадставяць песню "Гісторыя майго жыцця". Дарэчы, канкурсанты з Беларусі і Ізраіля выступаюць у адным паўфінале 11 мая, і гэта вечарынка паслужыць своеасаблівай узаемападтрымкай прадстаўнікам дзвюх краін. Вечарынка ў Ізраілі ў гэтым годзе пройдзе ў другі раз.

А ўжо 7-9 красавіка NAVIBAND і здымачная група Агенцтва тэленавін будуць у Амстэрдаме, дзе прымуць удзел у традыцыйным "Канцэрце "Еўрабачанне".

Вялікае еўрапейскае прома-мерапрыемства ў Нідэрландах пройдзе ўжо дзявяты раз. Тут сустрэнуцца практычна ўсе ўдзельнікі маючага адбыцца песеннага шоу, і "Гісторыя майго жыцця" будзе прэзентавана яшчэ больш шырокай тусоўцы.

Вечарынка ў Амстэрдаме лічыцца самай вялікай прома-падзеяй напярэдадні "Еўрабачання". Афіцыйныя прадстаўнікі краін-удзельніц змогуць пазнаёміцца, выканаць свае конкурсныя кампазіцыі, паразмаўляць з журналістамі, якія актыўна асвятляюць папулярны песенны форум, і, вядома ж, сустрэцца з самымі вернымі фанатамі "Еўрабачання" з усёй Еўропы.

Фінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў Кіеве 13 мая, паўфіналы - 9 і 11 мая. Група NAVIBAND выступіць у другой частцы другога паўфіналу.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі