Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Feb 2015

Гродна стаў пабрацімам расійскага Тамбова

9 лютага, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Гродна стаў пабрацімам расійскага Тамбова, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама.

Дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей падпісаны на мінулым тыдні ў час візіту ў Тамбоў дэлегацыі кіраўніцтва Гродзенскага гарвыканкама. Мэр Гродна Мечыслаў Гой і кіраўнік горада Тамбова Аляксей Кандрацьеў падпісалі таксама пратакол рэалізацыі дагавора на працягу 2015-2016 гадоў.

Устанаўленне пабрацімскіх адносін абодва бакі разглядаюць як аснову для плённага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах. Дакумент прадугледжвае развіццё гандлёвага і эканамічнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў сферы камунальнай гаспадаркі, узаемадзеяння па пытаннях навукова-тэхнічнага характару, а таксама ў галіне турызму, фізічнай культуры, адукацыі, аховы здароўя і культуры.

У Тамбове адбылася сустрэча гродзенскай дэлегацыі з кіраўніцтвам мясцовай адміністрацыі. Гродзенцы азнаёміліся з патэнцыялам расійскага абласнога цэнтра, правялі прэзентацыю свайго бізнес-патэнцыялу ў Тамбоўскай абласной гандлёва-прамысловай палаце.

Запланаваны візіт у адказ дэлегацыі Тамбова ў Гродна (у першай палавіне мая бягучага года), да якога бакі падрыхтуюць канкрэтныя прапановы па супрацоўніцтве.

Гродна мае пабрацімскія сувязі з 12 гарадамі або гарадскімі акругамі, управамі (з іх 6 у Расійскай Федэрацыі). Яшчэ з чатырма гарадамі, у тым ліку расійскай Волагдай, заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве. Гродна таксама з'яўляецца членам Міжнароднай асамблеі сталіц і буйных гарадоў, падтрымлівае дружалюбныя сувязі з горадам Калінінградам (Расійская Федэрацыя), Саюзам балтыйскіх гарадоў, польскім горадам Сувалкі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі