Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Жнв 2017

Грацыі з 45 краін прымуць удзел у ЧС па мастацкай гімнастыцы ў Пезара

Лідар зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Кацярына Галкіна30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 300 грацый з 45 краін сабраліся ў італьянскім Пезара на чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую каманду на сусветным форуме прадстаўляюць 8 спартсменак: лідар зборнай Кацярына Галкіна, Аліна Гарнасько, Ганна Гайдукевіч, Марыя Кацяк, Маргарыта Авадзінская, Настасся Рыбакова, Ганна Швайба і Арына Цыцыліна. Сёння на дзесяцітысячнай "Адрыятык Арэне" ў асабістых практыкаваннях спартсменкі прадставяць кваліфікацыйныя кампазіцыі з абручом і мячом, а ў вячэрняй сесіі разыграюць медалі. Такая ж схема будзе дзейнічаць у спаборніцтвах з булавамі і стужкай, якія стартуюць 31 жніўня, а ўжо 1 верасня грацыі разыграюць медалі ў мнагабор'і, дзе выступяць 24 мацнейшыя гімнасткі па выніках першых двух дзён. У спаборніцтвах асобных відаў і мнагабор'і будуць прадстаўлены па дзве спартсменкі ад краіны. 2 верасня за ўзнагароды пазмагаюцца прадстаўніцы групавых практыкаванняў.

Пезара ўпершыню прымае чэмпіянат свету, раней тут дзевяць разоў праходзілі этапы Кубка свету. Завершацца спаборніцтвы 3 верасня. На папярэднім сусветным форуме ў Штутгарце прадстаўніцы Беларусі заваявалі 3 узнагароды - адну сярэбраную і дзве бронзавыя. Меліціна Станюта атрымала бронзавыя ўзнагароды ў мнагабор'і ў асобным практыкаванні з мячом. Таксама разам з Кацярынай Галкінай, Арынай Шарапай і Ганнай Бажко яна выйграла сярэбраныя медалі ў спаборніцтвах каманд. У агульнакамандным медальным заліку беларускі занялі трэцяе месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі