Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2016

Госці Дня беларускага пісьменства падораць Рагачову свае любімыя кнігі

Госці Дня беларускага пісьменства падораць Рагачову свае любімыя кнігі19 жніўня, Рагачоў /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. На ўрачыстай цырымоніі Дня беларускага пісьменства госці свята будуць дарыць Рагачову свае любімыя кнігі. Аб гэтым сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове паведаміла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер азнаёмілася з падрыхтоўкай раённага цэнтра да сустрэчы гасцей свята. Наталля Качанава станоўча ацаніла ход работ. "Папярэдняе пасяджэнне аргсавета прайшло ў маі. З таго моманту ў Рагачове праведзена каласальная работа: абноўлены важныя сацыяльныя, культурныя аб'екты. Горад проста не пазнаць. Упэўнена, што свята пройдзе на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні і спадабаецца гараджанам і гасцям горада", - сказала яна.

Госці Дня беларускага пісьменства падораць Рагачову свае любімыя кнігіПа ініцыятыве творчай групы ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця гасцям Дня пісьменства, якія з'едуцца з усёй Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, прапануюць прывезці з сабой і падарыць сваю любімую кнігу Рагачову. У далейшым літаратура адправіцца ў бібліятэчны фонд райцэнтра. Наталля Качанава адзначыла арыгінальнасць гэтай інавацыі і запэўніла, што ў далейшым яна стане традыцыйнай пры правядзенні Дзён беларускага пісьменства ў іншых рэгіёнах краіны.

Дамінантамі ўрачыстасцей, якія пройдуць 4 верасня, стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў - Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. У гэты дзень у райцэнтры будзе працаваць 16 сцэнічных пляцовак, галоўная з якіх размесціцца на цэнтральнай плошчы горада. Сярод найбольш яркіх момантаў свята - адкрыццё пастаянна дзеючай выстаўкі "Па-сапраўднаму народны" (аб жыцці і творчасці Андрэя Макаёнка), "Славянскія літаратурныя Дажынкі-2016", тэлемост з пабрацімамі Рагачова - Кацельнікамі (Расія) і Наваград-Валынскім (Украіна), спектакль "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. Усяго запланавана больш за 70 мерапрыемстваў.

Госці Дня беларускага пісьменства падораць Рагачову свае любімыя кнігіНа пасяджэнні аргкамітэта намеснік прэм'ер-міністра даручыла дэталёва прапрацаваць пытанні бяспекі ўсіх гасцей свята, дастаўкі артыстаў, удзельнікаў і гасцей свята, арганізацыі харчавання і гандлю, работы ўсіх службаў, а таксама канцэртнай праграмы. Таксама выказала надзею на тое, што работы будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны.

Цяпер у Рагачове вядуцца будаўніча-мантажныя работы на прылеглых да горада рэспубліканскіх аўтамагістралях, ідзе рамонт дарожнага пакрыцця вуліц, ствараюцца пешаходныя дарожкі. Добраўпарадкаваны вадаём на перасячэнні вуліц Кірава і Бабруйскай, тэрыторыя парку "Балота", праведзены капітальны рамонт фасадаў дамоў, будынка пошты, рэдакцыі раённай газеты "Свабоднае слова". Гатоўнасць горада сустрэць свята ацэньваецца на 90 працэнтаў.

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі