Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Nov 2014

Генасамблея ААН прыняла прапанаваную Беларуссю рэзалюцыю аб супрацоўніцтве паміж ААН і СНД

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная Асамблея ААН прыняла прапанаваную Беларуссю ў якасці старшыні СНД рэзалюцыю "Супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Статус наглядальніка пры Генеральнай Асамблеі ААН СНД атрымала яшчэ ў сакавіку 1994 года. З таго часу супрацоўніцтва паміж СНД і структурамі сістэмы ААН паступальна развіваецца. Напрыклад, з ЮНКТАД, Еўрапейскай эканамічнай камісіяй, а таксама з Аддзяленнем ААН у Жэневе і Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці СНД мае дагаворныя адносіны.

Як адзначылі ў прэс-службе, у мэтах павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж ААН і СНД неабходна сістэмная аснова для такога супрацоўніцтва, якая будзе садзейнічаць развіццю і паглыбленню сувязей паміж СНД і спецыялізаванымі інстытутамі сістэмы ААН. Гэтаму і павінна служыць рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі "Супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі