Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Feb 2014

Гасцям ЧС-2014 па хакеі ў Мінску прапануюць экскурсіі на арабскай, кітайскай і японскай мовах

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 230 гідаў гатовы прэзентаваць гасцям ЧС-2014 па хакеі ў Мінску турыстычныя магчымасці Беларусі на замежных мовах, у тым ліку на арабскай, кітайскай і японскай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальнае агенцтва па турызме і афіцыйны тураператар ЧС-2014 па хакеі "Цэнтркурорт" распрацавалі спецыяльна да спартыўнага першынства больш за 40 турыстычных прапаноў. Перападрыхтоўку і атэстацыю па новых прапановах прайшлі больш чым 1,3 тыс. экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Аўдыягіды на кітайскай мове ў бліжэйшы час прапануюць пасажырам двухпавярховага турыстычнага аўтобуса, які курсіруе па Мінску. "Кітай, Японію, Тайланд, Сінгапур мы разглядаем у якасці сур'ёзнага рынку для экспарту нашых турыстычных паслуг, таму распрацоўваем адпаведныя прапановы для гасцей з гэтых краін", - растлумачыў Часлаў Шульга.

Развіццё турыстычнай інфраструктуры з'яўляецца часткай рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2014 годзе Года гасціннасці. Як чакаецца, галоўнымі турыстычнымі падзеямі, якія прыцягнуць іншаземцаў у Беларусь, стануць чэмпіянат свету па хакеі, мерапрыемствы, прысвечаныя 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі