Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Лют 2015

Францужанкі выйгралі эстафету юніёрак на ЮЧС па біятлоне ў "Раўбічах"

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Францыі (Хлое Шэвалье, Жулія Сіман, Лена Арно) перамагла ў эстафетнай гонцы юніёрак (да 21 года) 3х6 км, якая сёння адбылася на чэмпіянаце свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, што праходзіць у спартыўным комплексе "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Францыі (Хлое Шэвалье, Жулія Сіман, Лена Арно) перамагла ў эстафетнай гонцы юніёрак 3х6 кмАж да апошняга этапу эстафеты барацьбу за ўзнагароду вышэйшай вартасці францужанкі вялі з біятланісткамі каманды Расіі, аднак змаглі выйграць гэту дуэль і фінішавалі першымі з рэзультатам 53 мін 27,3 сек (без штрафных кругоў, 6 дадатковых патронаў). Расіянкі (Вікторыя Сліўко, Наталля Гербулава, Ульяна Кайшава) прайгралі пераможцам 26,9 сек (0+7), атрымаўшы сярэбраную ўзнагароду. Замкнула тройку прызёраў каманда Германіі (Анна Вайдэль, Хелен Тэрэза Хендэль, Мары Хайнрых), якая адстала ад чэмпіёнак на 1 мін 33,7 сек (0+7).

Пад час этапу эстафетнай гонкіСпартсменкі зборнай Беларусі сур'ёзна ўскладнілі сабе задачу барацьбы за медалі пасля першага этапу эстафетнай гонкі, па ходзе якога Яўгенія Якаўлева зарабіла адзін штрафны круг. Яна фінішавала толькі 13-й з адставаннем ад спартсменкі з каманды-лідара на 1 мін 50 сек. Настасся Кунец, якая выступала ў другім этапе ў беларусак, таксама завяршыла яго 13-й, прычым пройгрыш па часе лепшай дружыне сур'ёзна павялічыўся - да 3 мін 15,9 сек. Фінішар беларускай зборнай Таццяна Трыфанава некалькі выправіла становішча, узняўшы сваю каманду ў дзясятку мацнейшых. У выніку гаспадыні трасы фінішавалі 9-мі (+4 мін 29,5 сек; 1 штрафны круг, 9 дадатковых патронаў). Усяго за перамогу змагаліся 18 дружын.

Завяршаецца праграма сусветнага форуму эстафетай юніёраў (да 21 года) 4х7,5 км, у старт-лісце якой 19 квартэтаў розных краін. У складзе беларускай каманды - Алег Літвінскі, Максім Варабей, Яўгеній Ліпай і Віктар Крыўко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі