Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Feb 2014

Фотавыстаўка памяці Уга Чавеса адкрылася ў Мінску

Фотавыстаўка памяці Уга Чавеса ў Мінску27 лютага, Мінск /Ганна Ільяшэвіч - БЕЛТА/. Фотавыстаўка "5 гадоў - 5 візітаў", прысвечаная памяці былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, адкрылася ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства праходзіць у час міжнароднай кампаніі "Па слядах Чавеса" з нагоды першай гадавіны з дня смерці прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. Выстаўка прызначана ўшанаваць памяць Уга Чавеса і ўспомніць яго візіты ў Беларусь, у час якіх камандантэ знаёміўся з беларускімі прадпрыемствамі, наведваў установы навукі і культуры.

"Фатаграфіі, якія прадстаўлены на выстаўцы, адлюстроўваюць не толькі канкрэтныя падзеі, але і дух дружбы дзвюх краін. Гэтай фотавыстаўкай мы ўшануем памяць Уга Чавеса і прысвяцім яе брацкім адносінам, якія існуюць паміж нашымі краінамі і будуць развівацца ў далейшым", - сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

Фотавыстаўка памяці Уга Чавеса ў Мінску"Асаблівыя эмоцыі выклікае памяшканне, у якім мы знаходзімся. Яшчэ некалькі гадоў таму тут адбылася сустрэча Уга Чавеса з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Тут мы сустракалі Уга Чавеса нацыянальным венесуэльскім танцам "Харопа" ў выкананні калектыву лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара, тут жа яму быў прадстаўлены яго партрэт, выкананы беларускім мастаком", - расказаў пасол.

У час урачыстага адкрыцця выстаўкі былі ўручаны прызы і падарункі пераможцам конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму "Чавес у Беларусі". У конкурсе прымалі ўдзел вучні 4-х і 7-х класаў беларускіх школ з паглыбленым вывучэннем іспанскай мовы.

Убачыць выстаўку можна да 23 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі