Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Снж 2017

Фільм пра Марка Шагала ў Каіры сабраў поўную залу

Фільм пра Марка Шагала ў Каіры сабраў поўную залу15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Егіпце прадаўжае знаёмства замежнай публікі з дакументальнымі фільмамі вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". У Каіры 14 снежня трэці раз адбыўся "Вечар беларускага дакументальнага кіно", паведамілі БЕЛТА ў дыппрадстаўніцтве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, акрэдытаваныя ў Егіпце, а таксама беларускія партнёры з устаноў культуры і адукацыі Егіпта. "Да паказу быў прапанаваны фільм "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць", які сабраў поўную залу гасцей, выклікаў бурныя абмеркаванні публікі і атрымаў пазітыўныя водзывы", - адзначылі ў пасольстве.

Прысутныя змаглі глыбей прасякнуцца творчасцю знакамітага мастака беларускага паходжання Марка Шагала. Дэманстрацыя архіўных фатаграфій, рэпрадукцый работ мастака, гістарычны кантэкст прымусілі гледачоў зацікавіцца Беларуссю і выказаць жаданне пабываць у Віцебску - на радзіме Марка Шагала.

Замежныя паслы, акрэдытаваныя ў Егіпце, таксама адзначылі высокі прафесійны ўзровень беларускага дакументальнага кіно, нетрывіяльную манеру апавядання, прыемныя стасункі і добрую арганізацыю самога мерапрыемства.

Пасольства плануе прадоўжыць знаёмства егіпецкай публікі і дыпламатычнага корпуса з беларускім дакументальным кіно ў рамках цыкла тэматычных паказаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі