Фестываль кароткаметражнага кіно "Кітай у Беларусі" пройдзе ў БДУ | Афіцыйныя прэс-рэлізы, Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Стд 2018

Фестываль кароткаметражнага кіно "Кітай у Беларусі" пройдзе ў БДУ

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль кароткаметражнага кіно "Кітай у Беларусі" пройдзе ў БДУ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Удзельнічаць у фестывалі могуць непрафесійныя каманды школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама ўсе жадаючыя. Геаграфічных абмежаванняў няма, свае работы могуць прысылаць аўтары як з Беларусі, так і з блізкага і далёкага замежжа. Заяўкі прымаюцца па 15 лютага. Работы, афішы кіно трэба прыслаць да 1 сакавіка па электроннай пошце rikkbgu2017@gmail.com.

Да конкурсу дапускаюцца разнажанравыя стужкі - кароткаметражныя ігравыя і дакументальныя фільмы на рускай ці кітайскай мовах. "У абавязковым парадку павінны быць кітайскія або рускія субтытры адпаведна. Згодна з умовамі конкурсу, у стужках неабходна паказаць, як у Беларусі прадстаўлены багатая культура, векавая гісторыя, старажытныя традыцыі, літаратура, мастацтва, кухня, святы Кітая", - растлумачылі ў БДУ.

Завершыцца фестываль адкрытым праглядам і ўзнагароджаннем удзельнікаў конкурсу кіно. Паказ фільмаў запланаваны на 15 сакавіка.

Фестываль прызначаны садзейнічаць развіццю беларуска-кітайскага культурнага дыялогу, стварэнню ўмоў для раскрыцця рэжысёрскіх здольнасцей моладзі і яе стымулявання да вывучэння нацыянальнай культуры і традыцый Кітая і Беларусі.

Арганізатарамі і ініцыятарамі фестывалю выступаюць філалагічны факультэт і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Платныя дарогі ў Беларусі
Як наведаць Беларусь без візы
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску