Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Aug 2018

Фестываль Юрыя Башмета адкрыецца 10 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета адкрыецца 10 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі форуму.

На канцэрце адкрыцця XIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета выступяць уладальнікі прэміі "Грэмі" камерны ансамбль "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета. Салісты вечара - скрыпач Вадзім Рэпін, альтыст Юрый Башмет і піяніст Расціслаў Крымер.

Выдатны музыкант Вадзім Рэпін выступіць на ўнікальнай скрыпцы Страдывары Rode 1733 года. Гэта адна з самых дарагіх скрыпак свету, коштам мільёны долараў. У інструмента з дзіўнай гісторыяй сапраўды ўнікальны гук, і асабліва цікава пачуць яго ў выкананні дасканалага музыканта.

У дзень адкрыцця фестывалю адбудзецца і сусветная прэм'ера канцэрта для альта і фартэпіяна з аркестрам, прысвечаная Юрыю Башмету і Расціславу Крымеру, якая будзе ўпершыню выканана менавіта на фестывалі з самімі галоўнымі героямі. Твор называецца "Ландшафты знікаючай памяці (Майстра Арнольта Шліка)", а напісаны ён беларускім кампазітарам Валерыем Воранавым. Юрый Башмет у гэты вечар таксама прадырыжыруе знакамітыя творы Бетховена і Шуберта ў перакладанні для струннага аркестра вялікага сімфаніста Густава Малера. Quartetto serioso фа мінор сач. 95 і "Смерць і дзяўчына".

Як раней паведамлялася, 12 кастрычніка ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі будзе прадстаўлена музычна-тэатральная пастаноўка з удзелам у галоўных ролях Уладзіміра Познера, Андрэя Макарэвіча, Дзмітрыя Сіткавецкага і іншых.

XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета будзе праводзіцца ў Мінску з 7 па 20 кастрычніка. Па запрашэнні мастацкага кіраўніка фестывалю Расціслава Крымера ў лепшых залах беларускай сталіцы выступяць бліскучыя музыкі з розных краін свету. Акрамя канцэртаў зорак класічнай музыкі і ўладальнікаў прэміі "Грэмі", як заўсёды, адбудуцца сусветныя прэм'еры і праекты ў незвычайным фармаце.

Міжнародны фестываль Юрыя Башмета праходзіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі