Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2013

Фестываль "Японская восень у Беларусі" адкрываецца выстаўкай у Полацку

25 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Фестываль японскай культуры "Японская восень у Беларусі" адкрываецца 25 верасня мерапрыемствам у Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Японіі ў Мінску.

Новы праект стартуе ў Полацкім краязнаўчым музеі выстаўкай "Традыцыі і культура Японіі", на цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступіць часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Сігехіра Міморы.

У Мінску мерапрыемствам фестывалю стане адзінаццаты рэспубліканскі конкурс на лепшае вуснае выступленне на японскай мове. Ён намечаны на 27 верасня ў БДУ. Сігехіра Міморы будзе прысутнічаць на гэтым спаборніцтве ў якасці члена журы.

У дыпламатычнай місіі адзначылі, што ў час фестывалю, які прадоўжыцца па лістапад, пройдзе шмат разнапланавых мерапрыемстваў. Яны пазнаёмяць з традыцыйнай і сучаснай японскай культурай - яе музычным, танцавальным, дэкаратыўна-прыкладным аспектамі і анімацыйным мастацтвам. Госці фестывалю змогуць наведаць выстаўкі, канцэрты, кінапаказы, а таксама лекцыі і майстар-класы японскіх спецыялістаў. У прыватнасці, адбудзецца выступленне японскага ансамбля з г.Сендай, будзе прадстаўлена выстаўка Японскага фонду "Сучасны японскі дызайн". Мерапрыемствы фестывалю адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца культурай і традыцыямі гэтай краіны.

Правядзенне фестывалю падтрымліваецца Японскім фондам, які займаецца развіццём культурнага абмену з замежнымі краінамі і распаўсюджваннем японскай культуры за межамі Японіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі