Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Чэр 2017

Фестываль феерверкаў падкрэсліць чароўную атмасферу ночы на свяце "Купалле" ў Александрыі

Фестываль феерверкаў падкрэсліць чароўную атмасферу ночы на свяце "Купалле" ў Александрыі28 чэрвеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Маштабны міжнародны фестываль феерверкаў чакае гасцей свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), які пройдзе 8-9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце свята.

Яркае і незабыўнае відовішча адбудзецца 8 ліпеня адразу пасля завяршэння на галоўнай сцэне эстрадна-цыркавога паказу "Купальскі сон". У фестывалі феерверкаў прымуць удзел прафесійныя каманды піратэхнікаў, прызёры і пераможцы міжнародных фестываляў Беларусі, Расіі і Казахстана, якія прадэмаструюць свае лепшыя паказы, што ўключаюць выкарыстанне апошніх піратэхнічных тэхналогій кожнай краіны.

Неад'емнай часткай фестывалю феерверкаў стане музыка, якая ўяўляе сабой яркую, каларытную і насычаную "музычную шматнацыянальную сюіту", сатканую з народных мелодый Беларусі, Расіі і Казахстана, з выкарыстаннем гучання самабытных музычных інструментаў трох краін у сучасным выкананні. "Спалучэнне яркіх піратэхнічных эфектаў, музыкі, якая чула рэагуе на дынаміку феерверкаў і лазернага шоу ад пачатку развіцця да яркай зорнай кульмінацыі ўсяго відовішча, створаць непаўторную чароўную атмасферу купальскай ночы", - абяцаюць арганізатары.

Традыцыйна гасцей свята чакае культурна-забаўляльная праграма з удзелам артыстаў, музыкантаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Германіі. Тут будзе шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, творчых праектаў, выставак і майстар-класаў. Будзе таксама шмат смачнай ежы і напіткаў, для дзяцей - гульняў і забаў, для дарослых - захапляючых шоу, у тым ліку і паветранае з удзелам парашутыстаў.

Гулянні пройдуць у жывапісным месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць больш як 100 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі