Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Сак 2015

Эксперты ЕЭК ААН прааналізуюць экалагічную дзейнасць Беларусі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН падрыхтуюць трэці Агляд выніковасці экалагічнай дзейнасці (АВЭД) Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА ў час пленарнага пасяджэння, прысвечанага пачатку правядзення ў Беларусі АВЭД, паведаміла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна.

"З 16 па 26 сакавіка ў Беларусі будуць працаваць эксперты Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, якія павінны падрыхтаваць трэці Агляд выніковасці экалагічнай дзейнасці. Гэты вопыт для нас не новы, першая камісія прыязджала ў 1997 годзе, другая - у 2005 годзе. І цяпер, праз дзесяць гадоў, мы зноў прынялі рашэнне запрасіць міжнародных экспертаў для ацэнкі прагрэсу Беларусі ў сферы экалагічнай дзейнасці", - адзначыла Ія Малкіна.

Паводле слоў першага намесніка міністра, вынікі АВЭД будуць апублікаваны і могуць выкарыстоўвацца потым краінамі, якія ў тым ліку аказваюць міжнародную фінансавую дапамогу для развіцця экалагічных напрамкаў у дзяржавах, што сталі на шлях развіцця. "У Беларусі праводзяцца розныя экалагічныя мерапрыемствы, і мы актыўна працуем з міжнароднымі арганізацыямі, праектамі. Для нас важна, каб і іншыя дзяржавы ведалі, на якім этапе развіцця мы цяпер знаходзімся", - падкрэсліла яна.

"Мы прывезлі ў Беларусь місію міжнародных экспертаў, якія прадстаўляюць сакратарыят ЕЭК, міжнародныя арганізацыі. Гэта будзе знешняя незалежная ацэнка таго, як дзяржава развівае сваю экалагічную палітыку, якіх вынікаў яна дабілася ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця", - растлумачыла прадстаўнік сакратарыята ЕЭК ААН і каардынатар АВЭД Беларусі Юлія Трамбіцкая.

Агляд выніковасці экалагічнай дзейнасці Беларусі будзе складацца з 14 раздзелаў. "Мы будзем глядзець на заканадаўства і яго выкананне ў краіне, прааналізуем эканамічныя інструменты, якія дапамагаюць ахове навакольнага асяроддзя. Асобныя раздзелы будуць прысвечаны ахове паветра, водных рэсурсаў, біяразнастайнасці, абыходжанні з адходамі. Акрамя таго, гэтым разам АВЭД будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу ўліку экалагічных складнікаў у розных сектарах эканомікі", - канстатавала прадстаўнік сакратарыята ЕЭК ААН. Юлія Трамбіцкая падкрэсліла, што эксперты камісіі будуць працаваць з прадстаўнікамі ўсіх міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, а таксама з няўрадавымі арганізацыямі.

"Па выніках нашай работы будзе падрыхтавана справаздача, у якой будуць пазначаны канкрэтныя рэкамендацыі краіне. Яе прымуць на пасяджэнні камітэта па экалагічнай палітыцы ЕЭК ААН у кастрычніку 2015 года", - паведаміла Юлія Трамбіцкая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі