Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Стд 2015

Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" завяршылі чацвёрты этап "Дакара-2015" на 12-м, 13-м і 30-м месцах

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", якія выступаюць у класе грузавікоў (Т4) на ралі-рэйдзе "Дакар-2015", паспяхова дабраліся да фінішу чацвёртага этапу, заняўшы 12-е, 13-е і 30-е месцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зноў лепшы рэзультат (12-е месца) сярод беларускіх удзельнікаў прэстыжных спаборніцтваў паказаў экіпаж пілота Сяргея Вязовіча (510-ы стартавы нумар), у які ўваходзяць таксама штурман Павел Гаранін і механік Андрэй Жыгулін. Ён пераадолеў 174-кіламетровы спецучастак чацвёртага этапу за 2 гадз 41 мін 51 сек, адстаўшы ад пераможцы - расійскага экіпажа каманды "КамАЗ-Майстар" Эдуарда Нікалаева на 34 мін 57 сек. Адразу за Вязовічам фінішаваў яшчэ адзін беларускі экіпаж пад 535-м нумарам (пілот Аляксандр Васілеўскі, штурман Валерый Казлоўскі, механік Антон Запарошчанка), які адстаў ад лідара на 36 мін 25 сек. Пазіцыя нашага экіпажа, які мае 560-ы нумар (пілот Уладзімір Васілеўскі, штурман Дзмітрый Віхрэнка, механік Аляксей Невяровіч), аказалася 30-й (пройгрыш лідару - 2 гадз 24 мін 38 сек).

У агульным заліку лепшы час цяпер у трыумфатара трэцяга гоначнага дня Айрата Мардзеева (10 гадз 39 мін 26 сек). Экіпаж Сяргея Вязовіча займае цяпер 7-е месца, уступаючы лідару 37 мін 39 сек. Дружына Аляксандра Васілеўскага размяшчаецца на 18-м месцы (+2 гадз 24 мін 48 сек), Уладзіміра Васілеўскага - на 35-м (+8 гадз 53 мін 08 сек).

У класе матацыклаў чацвёрты этап "Дакара-2015" выйграў іспанец Хуан Барэда Борт (Honda), у квадрацыклістаў усіх апярэдзіў польскі гоншчык Рафал Сонік (Yamaha), у класе пазадарожнікаў выйграў катарскі гоншчык Насер Салех Аль-Ація (MINI). У агульным заліку матацыклетнага класа лідарства захоўвае іспанец Хуан Барэда Борт (Honda), у спаборніцтвах пазадарожнікаў - экіпаж катарскага пілота Насера Салеха Аль-Аціі (MINI). Сярод квадрацыклістаў на першае месца вярнуўся польскі гоншчык Рафал Сонік (Yamaha).

Пяты этап гонкі пройдзе паміж чылійскімі гарадамі Кап'япо і Антафагаста. У грузавікоў працягласць спецучастка будзе 458 км, ліязона - 239 км. Адлегласць, якую на працягу 13 этапаў (па тэрыторыі Аргенціны, Балівіі і Чылі) трэба будзе пераадолець удзельнікам спаборніцтваў у грузавым класе, складзе амаль 8,2 тыс. км, у іншых класах - больш за 9 тыс. км, прычым некаторыя гоначныя ўчасткі праходзяць на вышыні звыш 3,5 тыс. м. Завершыцца ралі-рэйд 17 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі