Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Jan 2015

Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" завяршыў другі этап "Дакара-2015" на 2-м месцы

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках другога этапу ралі-рэйду "Дакар-2015" экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пілота Сяргея Вязовіча ў класе грузавікоў (Т4) заняў 2-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экіпаж пілота Сяргея Вязовіча (510-ы стартавы нумар) са штурманам Паўлам Гараніным і механікам Андрэем Жыгуліным завяршыў спаборніцтвы на 331-кіламетровым спецучастку другога этапу другім з часам 3 гадз 34 мін 47 сек. Пройгрыш экіпажу-пераможцу расіяніна Эдуарда Нікалаева, які прадстаўляе каманду "КАМАЗ-Майстар", аказаўся невялікім і склаў усяго 46 сек. Менавіта дружына Нікалаева пасля двух этапаў гонкі ўзначаліла агульны залік ў грузавым класе. Экіпаж Вязовіча ў генеральнай класіфікацыі  знаходзіцца на чацвёртым месцы з часам 5 гадз 07 мін 36 сек, уступаючы лідару 1 мін 05 сек.

Беларускі экіпаж пад кіраваннем Уладзіміра Васілеўскага (стартавы нумар 560) завяршыў спаборніцтвы на другім этапе цяперашняй гонкі 36-м (час праходжання спецучастка - 4 гадз 36 мін 11 сек, пройгрыш пераможцу - 1 гадз 02 мін 10 сек). Яшчэ адзін экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Аляксандра Васілеўскага (535-ы нумар) дабраўся да фінішу 37-м (час - 4 гадз 37 мін 22 сек, адставанне - 1 гадз 03 мін 21 сек). У агульным заліку экіпаж Аляксандра Васілеўскага займае 34-е месца (пройгрыш лідару - 1 гадз 18 мін 12 сек), Уладзіміра Васілеўскага - 54-е (+5 гадз 07 мін 05 сек).

У класе матацыклаў другі этап "Дакара-2015" выйграў іспанец Хаан Барэда Борт (Honda), у квадрацыклістаў перамог польскі гоншчык Рафал Сонік (Yamaha), у класе пазадарожнікаў выйграў катарскі гоншчык Насер Салех Аль-Ація (MINI). Усе гэтыя спартсмены ўзначалілі генеральную класіфікацыю "Дакара-2015" у сваіх класах транспартных сродкаў.

Трэці этап гонкі пройдзе паміж аргенцінскімі гарадамі Сан-Хуан - Чылесіта. Яго працягласць для грузавікоў складзе 542 км. Адлегласць, якую на працягу 13 этапаў (па тэрыторыі Аргенціны, Балівіі і Чылі) трэба будзе пераадолець удзельнікам спаборніцтваў у грузавым класе, складзе амаль 8,2 тыс. км, у іншых класах - больш як 9 тыс. км, прычым некаторыя гоначныя ўчасткі праходзяць на вышыні звыш 3 500 м. Завершыцца ралі-рэйд 17 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі