Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Стд 2014

Дзіцячы хор са Светлагорска запрошаны ў Сочы для ўдзелу ў культурнай праграме Паралімпійскіх гульняў

22 студзеня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Хор хлопчыкаў са Светлагорскай школы мастацтваў запрошаны ў Сочы для ўдзелу ў культурнай праграме Паралімпійскіх гульняў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Юныя беларускія таленты стануць удзельнікамі праекта "Хары Расіі - спорту свету", запланаванага ў сталіцы зімовай Алімпіяды на 14-17 сакавіка. Права прадставіць сваё майстэрства на сусветным форуме выхаванцы хору са Светлагорска атрымалі па выніках выступлення на асамблеі хароў Расіі "Спяваем для міру", які праходзіў у 2013 годзе ў Туапсэ. На конкурсе, у якім удзельнічалі 40 калектываў з 30 рэгіёнаў Расіі, светлагорскія юнакі і дзяўчаты - адзіныя прадстаўнікі Беларусі, атрымалі дыпломы лаўрэатаў першай ступені адразу ў дзвюх намінацыях "Хор хлопчыкаў" і "Вакальныя ансамблі".

У асноўным конкурсным складзе хору Светлагорскай школы мастацтваў спяваюць 33 хлопчыкі ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. У большасці яны выхоўваюцца ў шматдзетных і малазабяспечаных сем'ях. Кіруе калектывам Галіна Урыўская-Еўсюкова - настаўнік Гомельскай вобласці 2010 года.

За час існавання калектыў, створаны 10 гадоў таму, выступіў у 200 канцэртных мерапрыемствах, трэцяя частка з іх - сольная праграма хору.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі