Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Aug 2014

Дзяржузнагарод Беларусі ўдастоены 93 работнікі розных сфер

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь удастоены 93 работнікі розных сфер за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, развіццё навуковай дзейнасці, сферы аховы здароўя, гандлю, адукацыі, культуры і мастацтва. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Канавалаў, першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр міліцыі Валянцін Міхневіч і начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў.

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі прафесара кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Сямёна Абрамава, дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі Аляксандра Більдзюкевіча, гендырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрыя Жука. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены начальнік упраўлення кантролю будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі галоўнага ўпраўлення кантролю па горадзе Мінску Камітэта дзяржаўнага кантролю Вера Мацулевіч, начальнік цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Беларускага тэлеграфнага агенцтва Самуіл Рыжэвіч і першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.

Камандзір паветранага судна CRJ-100 авіяцыйнага атрада авіякампаніі "Белавія" Аляксандр Букрэеў узнагароджаны медалём "За адвагу". Аналагічнай узнагароды ўдастоена бортправаднік Алена Мурзак.

Заслугі вялікай групы работнікаў розных сфер адзначаны медалямі "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы", "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый", "За працоўныя заслугі" і медалём Францыска Скарыны.

Указам прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" артысту-вакалісту, вядучаму майстру сцэны Гомельскай абласной філармоніі Галіне Паўлянок.

Акрамя таго, дакументам прысвойваюцца ганаровыя званні "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі