Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2015

"Дзень жаночага шчасця" пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе на наступным тыдні

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Дзень жаночага шчасця" пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе на наступным тыдні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца сектара інфармацыйна-асветнай работы саду Алена Сакуранка.

"Дзень жаночага шчасця" - гэта першае ў Беларусі такое мерапрыемства, якое мае не толькі забаўляльную, але і ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць. Дзіўнае свята-шоу падорыць не толькі мінчанам і гасцям сталіцы, але і тым, хто ў гэтым мае асаблівую патрэбу - дзецям-сіротам, дзецям з замяшчальных сем'яў, шматдзетным маці, маці-адзіночкам, маці, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей - шмат радасных момантаў і яркіх уражанняў", - падкрэсліла яна.

Таксама адбудзецца дэфіле ў нацыянальных касцюмах удзельніц міжнароднага конкурсу прыгажосці "Місіс Сусвет-2015", які ў бягучым годзе праводзіцца ў Мінску, дзякуючы чаму мерапрыемства атрымае не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс. Акрамя таго, гасцей чакае шэраг прэзентацый - "Вясельная мода без межаў" (удзельнічаюць мадэлі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі), "Добрае вяселле", праект аб здароўі "Шчасце ёсць", выступленні беларускіх артыстаў. У гэты дзень у батанічным садзе будуць праходзіць розныя майстар-класы, выстаўка-кірмаш вырабаў народных майстроў, дэгустацыя экапрадуктаў, дэманстрацыя адзення і аксесуараў беларускіх дызайнераў, маментальнае фота і пракат нацыянальных касцюмаў, розыгрышы прызоў, а таксама народныя песні, танцы, традыцыі і абрады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі