Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2014

Дзень Індыі пройдзе 16 жніўня ў Мінску

13 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзень Індыі 16 жніўня пройдзе ў Мінску. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці сёння на прэс-канферэнцыі з нагоды індыйскага нацыянальнага свята Дня незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў дыпламат, культурныя сувязі Індыі і Беларусі развіваюцца вельмі цесна з самага пачатку станаўлення дыпламатычных адносін. Пасольства Індыі традыцыйна арганізуе нямала мерапрыемстваў, каб беларусы больш ведалі пра індыйскую культуру. Так, на маючым адбыцца Дні Індыі гасцей чакае багатая культурная праграма. Мерапрыемства будзе ўключаць індыйскія танцы, музыку, прэзентацыю кухні, ёгі і аюрведы.

Разнастайныя мастацкія калектывы азнаёмяць з майстэрствам мехендзі, астралогіі, дадуць майстар-клас па індыйскай кухні. Акрамя таго, гасцей будуць вучыць размаўляць на хіндзі. У час фестывалю індыйскай культуры госці наведаюць выстаўку фатаграфій, што расказваюць пра Індыю, а таксама паўдзельнічаюць у віктарыне.

Таксама можна будзе купіць індыйскія сувеніры, пачуць новыя песні з Балівуда, пакаштаваць індыйскія ласункі.

Пасол Індыі запрасіў усіх жадаючых на гэта мерапрыемства, якое пройдзе ў парку імя Горкага ў Мінску з 11.00 да 20.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі