Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Dec 2013

Дзед Мароз у мінскім парку імя Горкага будзе прымаць гасцей з 21 снежня

3 снежня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Домік Дзеда Мароза будзе прымаць дзяцей у Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага ў Мінску з 21 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела культурна-масавай і спартыўнай работы УП "Гарадскія паркі Мінскзялёнбуда" Лідзія Вежнавец.

Казачны дзядуля будзе прымаць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 11 гадоў штодзень з 21 снежня па 7 студзеня з 10.00 да 18.00. Толькі ў першы навагодні дзень прыём пачнецца з 12.00, а 7 студзеня наведаць яго можна будзе да 16.00. Наведванне доміка Дзеда Мароза ў залежнасці ад дня тыдня і працягласці размовы абыдзецца ў суму ад Br75 тыс. да Br200 тыс.

Гэтай зімой, як і раней, чакаецца рознафарматная размова з Дзедам Марозам. Дыялог дзядулі з самымі маленькімі дзецьмі звычайна доўжыцца каля сямі мінут. "Дзед Мароз пацікавіцца ў дзяцей, як прайшоў адыходзячы год, павіншуе з маючым адбыцца святам, прапануе гульні і загадкі. Ніводнае дзіця не выйдзе без падарунка з чарадзейнага куфэрка, - расказала Лідзія Вежнавец. - Дзед Мароз не толькі дорыць падарункі, але і сам любіць знакі ўвагі. Ён з задавальненнем выслухае верш, песню маленькага госця, прыме які-небудзь выраб або нават паспрабуе дамашнюю выпечку".

Дзядуля Мароз прыязджае сустрэцца з дзецьмі ў сталічны парк Горкага ўжо дзясяты год. Сустрэчы з ім карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў маленькіх мінчан. Важна дапамагчы дзецям захаваць веру ў чараўніцтва, лічыць Лідзія Вежнавец.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі