Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Oct 2015

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ наведае Беларусь

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Жужанна Якаб наведае Беларусь для ўдзелу ў Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі СААЗ, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі.

Таксама ў Мінск запрошаны міністры аховы здароўя ўсіх дзяржаў - членаў Еўрапейскага рэгіёна СААЗ, службовыя асобы вышэйшага звяна, ключавыя партнёры, эксперты і прадстаўнікі міжнародных (СААЗ, ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА і інш.), міжурадавых і няўрадавых арганізацый, наглядальнікі, нацыянальныя і міжнародныя СМІ. Свой асабісты ўдзел пацвердзілі 13 міністраў, 9 намеснікаў міністраў, 47 кіраўнікоў арганізацый аховы здароўя, 42 супрацоўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 9 прадстаўнікоў агенцтваў ААН. Усяго зарэгістравана 196 удзельнікаў.

Для гасцей будзе арганізавана шырокая культурная праграма. Запланаваны прыём ад імя ўрада ў Палацы Рэспублікі. Для ўсіх, хто выкажа пажаданне наведаць пэўныя ўстановы аховы здароўя, будзе прадастаўлена такая магчымасць.

Еўрапейская міністэрская канферэнцыя СААЗ "Ахоп усіх этапаў жыцця ў кантэксце палітыкі Здароўе-2020" пройдзе 21-22 кастрычніка ў Мінску ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Правядзенне такога значнага мерапрыемства стала сведчаннем высокай ацэнкі арганізацыі і самой сістэмы аказання меддапамогі ў Беларусі з боку СААЗ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі