Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Чэр 2015

Другі Маладзёжны тэатральны форум краін СНД, Балтыі і Грузіі пройдзе ў Мінску з 19 па 26 лістапада

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі Маладзёжны тэатральны форум краін СНД, Балтыі і Грузіі пройдзе ў Мінску з 19 па 26 лістапада. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску кансультант упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Вікторыя Куксянкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі з 14 краін прымуць удзел у мерапрыемствах форуму - у беларускую сталіцу прыедуць госці з Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Эстоніі. Беларусь прадставіць Магілёўскі тэатр лялек са спектаклем "Гамлет" у пастаноўцы Ігара Казакова. Акрамя выступленняў на форуме пройдуць выстаўкі, круглыя сталы, творчыя сустрэчы.

Як дадаў старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў, гэты форум паказвае малады тэатр, з новымі ідэямі, не скаваны традыцыямі. "Гэта не тэатр будучага, але гэта тэатр малады. Так яны бачаць, так яны ідуць, так яны думаюць", - адзначыў вядомы драматург. Аляксей Дудараў пажадаў маладым артыстам, а ўзрост удзельнікаў - да 35 гадоў, каб у пошуках формы яны не забывалі пра змест, у пошуках новых думак не забывалі пра сэнс, у пошуках новых рашэнняў не забывалі, што мастацтва і менавіта тэатральнае мастацтва - для людзей.

Рашэнне аб правядзенні гэтага форуму было прынята Міжнароднай канфедэрацыяй тэатральных саюзаў, Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва і Міністэрствам культуры Беларусі.

Першы Маладзёжны тэатральны форум краін СНД, Балтыі і Грузіі адбыўся ў Кішынёве (Малдова) у 2012 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі