Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Dec 2014

Домрачава прэтэндуе на званне лепшай спартсменкі года па версіі Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава прэтэндуе на званне спартсменкі года па версіі журналістаў Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (АІПС), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

Традыцыйна ў канцы года АІПС праводзіць галасаванне на вызначэнне лепшых спартсменаў і каманд. У 2014-м у ліку намінантаў трохразовая пераможца зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы Дар'я Домрачава.

У галасаванні прымаюць удзел спартыўныя журналісты ўсяго свету - члены гэтай міжнароднай асацыяцыі. Свой голас беларускія журналісты таксама могуць аддаць на сайце АІПС да 28 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі