Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Врс 2018

Дні культуры Узбекістана плануюць у лістападзе правесці ў Беларусі

Фота bingapis.com

12 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дні культуры Узбекістана плануюць у лістападзе правесці ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Паводле яго слоў, праграма мерапрыемства пакуль не падрыхтавана, аднак папярэднія дамоўленасці ўжо дасягнуты.

Юрый Бондар таксама расказаў, што ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан міністэрствы культуры дзвюх краін плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент стварае прававыя асновы для ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.

Дні культуры Беларусі ва Узбекістане прайшлі ў красавіку бягучага года. На працягу трох дзён у Ташкенце можна было азнаёміцца з беларускім кіно, наведаць фотавыставу пра беларускія традыцыі і канцэрты майстроў мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі