Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2017

Дні культуры Беларусі ў В'етнаме адкрыліся яркім выступленнем беларускіх майстроў мастацтваў

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яркім выступленнем беларускіх майстроў мастацтваў адкрыліся ў Ханоі Дні культуры Беларусі ў В'етнаме, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

На канцэрце выступілі заслужаны калектыў Беларусі Дзяржаўны ансамбль танца, заслужаная артыстка Беларусі салістка маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыя Алешка, артыст Анатоль Тарас. У в'етнамскім цэнтры выстаўкі мастацтва і культуры адкрыліся экспазіцыі мастака Васіля Ясюка "Прамяні натхнення" і Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь і беларусы".

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, апошнія гады развіццё беларуска-в'етнамскіх адносін актывізавалася ва ўсіх сферах. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць дзяржавы пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Культурныя сувязі паміж Беларуссю і В'етнамам апошнія гады таксама ўмацоўваюцца. З году ў год добрыя традыцыі напаўняюцца новым зместам у выглядзе рэальных культурных праектаў.

Васіль Чэрнік таксама сустрэўся 25 мая з намеснікам міністра культуры В'етнама Выог Зуі Біенам. Прадстаўнікі ведамстваў абмеркавалі такія тэмы, як супрацоўніцтва паміж музеямі і бібліятэкамі, установамі адукацыі, арганізацыя абменных гастролей тэатраў, а таксама рэалізацыю іншых сумесных праектаў у галіне культуры і мастацтва.

Дні культуры прадоўжацца ў в'етнамскай правінцыі Лаакай 26 мая.

Дні культуры В'етнама ў Беларусі плануецца правесці ў 2018 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі