Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Сак 2014

Дні беларускага кіно пройдуць у Краснадары з 25 па 30 сакавіка

25 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дні беларускага кіно пройдуць у Краснадары з 25 па 30 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры Краснадарскага края.

У праграму ўключаны фільмы, створаныя ў 2009-2013 гадах беларускімі кінарэжысёрамі Рэнатай Грыцковай, Канстанцінам Лапушанскім, Аляксандрам Яфрэмавым, Аляксандрам Дзебалюком. Адкрыюцца дні паказам маладзёжнай камедыі "Вось гэта каханне" рэжысёра Станіслава Назірава. У праграме нараўне з ігравымі фільмамі прадстаўлены анімацыйныя і дакументальныя фільмы, створаныя Галінай Адамовіч, Настассяй Мірашнічэнкай, Валерыем Карпавым, Зояй Катовіч.

Дні беларускага кіно ў Краснадары арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ў Растове-на-Доне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі