20 сакавіка, Парыж /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дні беларускага кіно, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі, 20 сакавіка адкрываюцца ў французскім Ліёне і будуць прадаўжацца па 23 сакавіка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемства дасць старт Дням беларускай культуры - маштабнаму культурнаму форуму, які арганізуе пасольства Беларусі ў Францыі. Гэта акцыя, прызначаная больш шырока прадставіць разнастайнасць беларускай культуры за мяжой, па верасень будзе праходзіць у Францыі, ахапіўшы розныя гарады гэтай краіны.
Пачнуцца Дні беларускага кіно паказам у Ліёнскім кінатэатры "Comoedia" мастацкага фільма "У тумане", знятага па аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Фільм "У тумане" атрымаў у 2012 годзе прыз міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI на 65-м Канскім кінафестывалі.
Праграмай таксама запланаваны паказ беларускіх стужак "Сляды апосталаў", "Туфлікі". У 2013 годзе беларускі кароткаметражны фільм "Туфлікі" атрымаў галоўныя прызы кінафестывалю ў Манака, а ў бягучым годзе быў намінантам на прэстыжную кінапрэмію "Оскар".
Акрамя таго, у час адкрыцця Дзён беларускага кіно ў Ліёне запланавана прэзентацыя выстаўкі, падрыхтаванай Дзяржаўным мемарыяльным комплексам "Хатынь" пры падтрымцы Мінаблвыканкама.
Дні беларускага кіно, што праводзяцца пры падтрымцы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", прадоўжацца ў французскім горадзе Брэст паказам мастацкага фільма "Брэсцкая крэпасць".
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|