Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліп 2014

Дэлегацыя з Санкт-Пецярбурга прыме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

Удзельнікі акцыі "Поезд памяці і славы"2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі акцыі "Поезд памяці і славы", якія прыбылі сёння ў Мінск з Санкт-Пецярбурга, прымуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі. Аб гэтым журналістам паведаміла віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Вольга Казанская, якая ўзнаваліла дэлегацыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Састаў даставіў у беларускую сталіцу больш за 120 чалавек, сярод якіх ветэраны, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый, члены клубаў гістарычнай рэканструкцыі, дзеячы культуры. Госці з Санкт-Пецярбурга ўсклалі вянкі і кветкі да манумента на плошчы Перамогі. Сёння ж яны наведаюць новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Заўтра, 3 ліпеня, дэлегацыя прыме ўдзел у святочным парадзе.

Удзельнікі акцыі "Поезд памяці і славы" у МінскуЯк адзначыла Вольга Казанская, галоўнымі прадстаўнікамі дэлегацыі з'яўляюцца ветэраны, якія ўдзельнічалі ў баях за Беларусь. Гэта людзі, якія ваявалі на 1, 2 і 3-м Беларускіх франтах, удзельнікі партызанскага руху. Сярод іх ёсць сем чалавек, якія ўзнагароджаны медалём да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама ў Мінск прыехалі жыхары блакаднага Ленінграда і ветэраны, якія ваявалі на іншых франтах.

Віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга падкрэсліла, што адна з мэт акцыі - прадаставіць ветэранам магчымасць наведаць блізкі для іх горад, краіну, за якую яны ваявалі. "Мы заўсёды помнім аб тым, што ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны чацвёрты беларус. Мы ніколі не забывалі аб тым, што самы страшны ўдар быў прыняты менавіта Беларуссю, але, нягледзячы на гэта, яе народ гераічна выстаяў у гэтай вайне", - сказала Вольга Казанская.

Удзельнікі акцыі "Поезд памяці і славы" у МінскуЯна адзначыла, што вельмі важна помніць аб тых падзеях, ведаць сваю дакладную гісторыю. "Чым далей тыя трагічныя і адначасова гераічныя часы, тым больш скажаецца гісторыя. Надзвычай важна, што моладзь Беларусі і Расіі стала вяртацца да сваіх вытокаў. Яны цікавяцца, як было на самай справе, і ганарацца тым подзвігам, які здзейсніў іх народ", - падкрэсліла віцэ-губернатар расійскага горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі