Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2014

Дар'я Домрачава з Антонам Шыпуліным перамагла ў змешанай эстафеце Гонкі чэмпіёнаў у Маскве

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне 2014 года беларуска Дар'я Домрачава ў дуэце з расійскім Антонам Шыпуліным сталі пераможцамі змешанай эстафеты ў рамках традыцыйнай штогадовай Гонкі чэмпіёнаў, якая 5 красавіка праходзіла ў Маскве на штучным снезе спартыўнага комлексу "Алімпійскі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Змешаная эстафета на дыстанцыі 10,8 км (9 кругоў па 1,2 км) з 8-ю агнявымі рубяжамі (4 лежачы, 4 стоячы), на якіх біятланісты зрабілі па 5 выстралаў (з магчымасцю аднаго дадатковага), завяршыла спаборніцкую праграму Гонкі чэмпіёнаў. За кожны промах патрабавалася пераадолець штрафны круг 30 м. Кожны ўдзельнік абавязаны быў прабегчы па два этапы, а мужчыны, акрамя таго, выступалі і на заключным дзявятым этапе. Беларуска-расійскі дуэт Дар'я Домрачава/Антон Шыпулін дапусціў найменшую колькасць промахаў на агнявых рубяжах (1) і выйграў спаборніцтвы з рэзультатам 38 мін. 15,9 сек. Другое месца занялі французы Мары Дарэн-Абер і Мартэн Фуркад (+1,5 сек.; 3 промахі), а трэцімі фінішавала яшчэ адна інтэрнацыянальная пара Габрыэла Саўкалава (Чэхія)/Сімон Шэмп (Германія) (+24,6 сек. 3 промахі).

Узнагарода ў змешанай эстафеце стала другой для Дар'і Домрачавай у Гонцы чэмпіёнаў. 5 красавіка яна таксама стала 3-й у жаночым мас-старце на 6 км. Пераможцам аналагічнай мужчынскай дысцыпліны на 6 км (5 кругоў па 1,2 км) стаў славенскі біятланіст Якаў Фак (16 мін. 32,2 сек.; без промахаў). Другім у ёй быў Антон Шыпулін (+1,1 сек.; без промахаў), трэцім - нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (+1,3 сек.; без промахаў). Пасля гонкі знакаміты расійскі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён Яўген Усцюгаў, які заняў у ёй 9-е месца з 10-ці ўдзельнікаў, аб'явіў аб завяршэнні прафесійнай кар'еры.

Гонкай чэмпіёнаў вядучыя біятланісты свету завяршылі зімовы сезон. У гэтых спаборніцтвах прынялі ўдзел уладальнікі Вялікіх хрустальных глобусаў сярод мужчын і жанчын у Кубку свету - Мартэн Фуркад (Францыя) і Кайса Мякярайнен (Фінляндыя), аднак публіка так і не дачакалася прыезду легендарнага нарвежца 40-гадовага Уле-Эйнара Б'ёрндалена, які першапачаткова не планаваў у сваім графіку гэты маскоўскі камерцыйны старт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі