Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Jan 2015

Дар'я Домрачава выйграла гонку праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка беларуска Дар'я Домрачава стала пераможцай гонкі праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля перамогі 23 студзеня ў спрынце лідар беларускай зборнай была настроена зноў стаць лепшай, і ёй гэта ўдалося. Хоць на першым агнявым рубяжы пры стральбе лежачы Дар'я дапусціла адзін промах, яна пайшла на другі круг з 35-секундным адрывам ад бліжэйшай праследавацельніцы. Прыйшоўшы да другой "лёжкі", беларуска адстралялася бездакорна, што дало ёй магчымасць павялічыць адрыў ад саперніц да 40 сек. Першая "стойка", праведзеная Дар'яй "на нуль", дабавіла яшчэ 10 секунд да яе адрыву, а пасля такой жа паспяховай заключнай стральбы са становішча стоячы ўжо ні ў каго не выклікала сумнення, што Домрачава зноў стане першай. Паказаўшы рэзультат 30 мін. 58,5 сек., Дар'я Домрачава 25-ы раз стала пераможцай гонак на этапах Кубка свету. Другой фінішавала расійская біятланістка Дар'я Віралайнен (1 мін. 21,0 сек.; 1 промах), а трэцяй стала фінская спартсменка Кайса Мякярайнен (1 мін. 29,0 сек.; 5).

Яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна прыйшла да фінішу 28-й (3 мін. 31,3 сек.; 4), Настасся Дубарэзава заняла 41-е месца (3 мін. 40,7 сек.; 2). Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі Надзея Пісарава і Ірына Крыўко на дыстанцыю не выйшлі.

У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава па-ранейшаму знаходзіцца на другой пазіцыі (620 ачкоў). У лідзіруючай біятланісткі Кайсы Мякярайнен 660 балаў, а трэцяй ідзе ўкраінка Валянціна Семярэнка (509).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі