Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Sep 2015

Дар'я Домрачава перадала дзіцячаму хоспісу сродкі, атрыманыя ад правядзення "Гонкі легенд"

25 верасня, Мінск /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава наведала сёння Беларускі дзіцячы хоспіс і перадала сродкі, атрыманыя ад правядзення "Гонкі легенд", на будаўніцтва новага будынка хоспіса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дар'я Домрачава перадала дзіцячаму хоспісу сродкі, атрыманыя ад правядзення "Гонкі легенд""Супрацоўнікі хоспіса, бацькі дзяцей, напэўна, лепш за астатніх разумеюць, як важна здароўе родных і блізкіх. Сродкі, атрыманыя ад правядзення "Гонкі легенд", - наш невялікі ўклад у тую добрую справу, якой вы займаецеся", - адзначыла Дар'я Домрачава.

Біятланістка перадала сертыфікат на Br300 млн дырэктару Беларускага дзіцячага хоспіса Ганне Гарчаковай, зрабіла сэлфі з кожнай сям'ёй, якая прыйшла на сустрэчу, а маленькім пацыентам дасталіся падарункі ад трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі.

Дар'я Домрачава перадала дзіцячаму хоспісу сродкі, атрыманыя ад правядзення "Гонкі легенд"У снежні мінулага года ў Бараўлянах пачалося будаўніцтва новага комплексу хоспіса, у якім прадугледжаны прасторныя палаты, спецыяльныя ліфты, столевыя пад'ёмнікі, кухня. У новым комплексе маладыя спецыялісты будуць навучацца рабоце з невылечна хворымі дзецьмі. На сёння комплекс пабудаваны на 85 працэнтаў. "Засталося, здавалася б, крыху - аддзелачныя работы. Нашаму комплексу, калі ўсё зробім у тэрмін, не будзе аналагаў у СНД", - сказала Ганна Гарчакова.

Дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса выказала словы ўдзячнасці ўсім, хто дапамагае будаваць новы комплекс у Бараўлянах, увядзенне ў строй якога плануецца да канца бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі