У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Лют 2014

Дар'я Домрачава названа лепшай спартсменкай зімовай Алімпіяды-2014 па версіі журналістаў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава і прадстаўнік таго ж віду спорту з Нарвегіі Уле-Эйнар Б'ёрндален прызнаны лепшымі спартсменамі зімовай Алімпіяды-2014 у Сочы па версіі Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (AIPS), паведамляе БЕЛТА.

Дар'я Домрачава прызнана лепшай спартсменкай Гульняў у выніку апытання, якое праводзілася AIPS сярод сваіх членаў - прафесійных журналістаў. За беларуску, якая заваявала ў Сочы тры залатыя ўзнагароды, было аддадзена 45 працэнтаў галасоў. Другое месца дасталося славенскай гарналыжніцы Ціне Мазэ (21 працэнт), у якой дзве залатыя алімпійскія ўзнагароды. На трэцім месцы размясцілася нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген. Гэтай уладальніцы трох медалёў вышэйшай пробы падтрымку аказалі 7 працэнтаў работнікаў СМІ, якія галасавалі.

Сярод прадстаўнікоў моцнага полу лепшым на Белай Алімпіядзе прызнаны Уле-Эйнар Б'ёрндален, які набраў 28 працэнтаў галасоў. 40-гадовы нарвежац заваяваў у Сочы два залатыя медалі. Як ні дзіўна, але адзін з самых удачлівых алімпійцаў, расіянін Віктар Ан, аказаўся другім (27 працэнтаў). Натуралізаваны карэец выйграў для расійскай каманды ў шорт-трэку тры залатыя і адну бронзавую ўзнагароду. Французскага біятланіста Мартэна Фуркада, які двойчы падымаўся на верхнюю прыступку п'едэстала гонару і адзін раз быў другім, журналісты паставілі на ганаровае трэцяе месца (12 працэнтаў галасоў).

Лепшай камандай сочынскіх Гульняў прызнана мужчынская зборная Нідэрландаў па канькабежным спорце, якая выйграла чэмпіёнскі тытул у каманднай гонцы праследавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі