Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліс 2015

Дар'я Домрачава дасць майстар-клас у Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву

10 лістапада, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Дар'я Домрачава наведае сёння Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе дасць майстар-клас юным біятланістам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка наведае спартыўную навучальную ўстанову і паглядзіць умовы, у якіх выхоўваюцца будучыя алімпійскія чэмпіёны: інтэрнат, вучэбныя карпусы, спартыўны комплекс, сталовую, музей. На лыжаролернай трасе, дзе завяршаецца апрабацыя арандаванай у Фінляндыі снежнай гарматы, Дар'я Домрачава дасць майстар-клас вядучым спартсменам аддзялення "Біятлон".

Паводле слоў дырэктара ўстановы Валерыя Гушчына, гэта лыжаролерная траса з'яўляецца адной з лепшых у краіне і нічым не ўступае трасе ў Раўбічах. Перспектывы ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы вучылішча, развіцця дзіцячага і юнацкага біятлона і іншыя пытанні Дар'я Домрачава абмяркуе на сустрэчы з кіраўніцтвам Наваполацка.

У Наваполацкім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву цяпер 102 навучэнцы праходзяць падрыхтоўку на сямі аддзяленнях па відах спорту: біятлон, веславанне акадэмічнае, дзюдо-самба, лёгкая атлетыка (кіданне молата і спартыўная хадзьба), лыжныя гонкі, плаванне, цяжкая атлетыка. За ўвесь час работы вучылішча падрыхтаваны 1 заслужаны майстар спорту, 16 майстроў спорту міжнароднага класа, 113 майстроў спорту Рэспублікі Беларусь, 196 кандыдатаў у майстры спорту. У Алімпійскіх гульнях прымалі ўдзел наступныя выхаванцы вучылішча: лыжніца Кацярына Рудакова, біятланіст Яўген Абраменка, цяжкаатлеты Сяргей Лагун і Генадзь Махвіеня, спартсмен па акадэмічным веславанні Кірыл Лемяшкевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі