Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Чэр 2015

Дабрачынны канцэрт-марафон "Дакрананне да жыцця" пройдзе 4 чэрвеня ў Мінску

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дабрачынны канцэрт-марафон "Дакрананне да жыцця" пройдзе 4 чэрвеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Адна з самых маштабных дабрачынных падзей у краіне пройдзе ўжо 7-ы раз. За гэтыя гады ў дабрачыннага канцэрта "Дакрананне да жыцця" з'явілася шмат сяброў у асобе папулярных беларускіх артыстаў, а таксама выканаўцаў з Расіі і Еўропы, якія знаходзяць магчымасць прыехаць і падтрымаць сваімі выступленнямі марафон.

У гэтым годзе канцэрт пройдзе пад дэвізам "Зоркі Беларусі - дзецям!" з удзелам самых яркіх зорак беларускай эстрады: Uzari&Maimuna, Іскуі Абалян, Аляксея Хлястова, Тэа, Настассі Ціхановіч, Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай, Алены Спірыдовіч, групы J:MORS і інш. Спецыяльным госцем стане расійская актрыса Яна Паплаўская.

Асноўнай мэтай правядзення канцэрта з'яўляецца аказанне матэрыяльнай дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, інвалідам і іх сем'ям, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама актыўнае прыцягненне грамадзян краіны ў справу развіцця дабрачыннага і валанцёрскага руху. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны на аказанне дапамогі дзецям з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі, а таксама дзецям-сіротам.

Як адзначылі ў дабрачынным фондзе "Дакрананне да жыцця", размова з дзецьмі, асабліва з тымі, у каго ёсць праблемы са здароўем, дае магчымасць дакрануцца да чысціні, шчырасці, непасрэднасці.

Штогод канцэрт праходзіць пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, культуры, інфармацыі, працы і сацыяльнай абароны, камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама, ГА "Беларускі саюз жанчын", Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". Ідэйным натхніцелем і галоўным арганізатарам марафону з'яўляецца дабрачынны фонд "Дакрананне да жыцця".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі