Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Dec 2017

Брэсцкія ўлады маюць намер вярнуць Радзівілаўскую Біблію ў горад

Старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук15 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Гарадскія ўлады працуюць над вяртаннем Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі на радзіму, паведаміў журналістам старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук сёння на адкрыцці памятнага знака Брэсцкай Бібліі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не ўтойваем, што вядзём работу, каб вярнуць у Брэст поўнае выданне Брэсцкай Бібліі. У свеце цяпер налічваецца каля 70 экзэмпляраў у той ці іншай ступені захаванасці. Вядзём перагаворы з прыватнымі калекцыянерамі, каб грамадскі фонд, створаны да тысячагоддзя горада, выступіў заказчыкам або спонсарам гэтай унікальнай падзеі. Спадзяюся, у нас атрымаецца вярнуць Біблію ў аўтэнтычным стане. Робім для гэтага ўсё магчымае", - сказаў Аляксандр Рагачук.

Паводле слоў мэра, выданне Бібліі ў 1563 годзе - адна са значных дат у гісторыі Брэста. Памятны знак у яе гонар устаноўлены ў цэнтральнай частцы горада, на скрыжаванні вуліц Пушкінскай і Кірава. Яго вышыня - 1,8 м. Масіўная бронзавая аснова нагадвае разгорнутую кнігу, на адной старонцы якой можна ўбачыць адбітак "Брэсцкая Біблія. 1563", на другой - гравюру. Камень для пастамента спецыяльна прывезены з Карэліі. На выраб помніка накіравана Br80 тыс. Большую частку сродкаў выдзеліў бюджэт, больш за Br20 тыс. склаў уклад мецэнатаў.

Цырымонія адкрыцця памятнага знака Брэсцкай Бібліі"Зрабіць такі значны праект - вялікая радасць. Гэта мая першая манументальная работа. Памятны знак Брэсцкай Бібліі з'яўляецца сімвалам сілы чалавечай думкі, цягі да ведаў, асветы. Яе выданне - пераломны момант у гісторыі не толькі Брэста, а ўсёй краіны", - лічыць аўтар праекта скульптар Антон Нічыпарук.

Новы архітэктурны аб'ект мае таксама прыкладны характар: ён лакальна раздае Wi-Fi. Уладальнікі гаджэтаў паблізу помніка могуць выбраць падключэнне з назвай Brestbibel, а затым перайсці ў браўзер, дзе размешчана інфармацыя пра Брэсцкую Біблію на рускай, беларускай, украінскай, польскай, англійскай і кітайскай мовах. Чытачам прапануецца азнаёміцца з гістарычнымі фактамі аб кнізе, паглядзець фатаграфіі, яе розныя выданні. У далейшым рэсурс плануецца напоўніць звесткамі і аб іншых турыстычных аб'ектах абласнога цэнтра.

Цырымонія адкрыцця памятнага знака Брэсцкай Бібліі"Сённяшняя падзея значная па многіх складніках. Але самае важнае - яна павінна падштурхнуць да вывучэння нашай гісторыі. У Брэсце налічваецца 111 помнікаў і памятных знакаў. На мой погляд, іх недастаткова, таму што тысячагадовая гісторыя горада ўмясціла ў сябе нямала яркіх падзей", - рэзюмаваў старшыня гарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі